бунд, ‑а, М ‑дзе, м.

Усеагульны яўрэйскі сацыял-дэмакратычны саюз — дробнабуржуазная нацыяналістычная партыя меншавіцкага напрамку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абавя́зак, -зку, мн. -зкі, -зкаў, м.

Пэўнае кола дзеянняў, якія павінны абавязкова выконвацца тым, каму яны даручаны, або хто сам узяўся за іх выкананне.

Усеагульны воінскі а.

Ускласці на сябе абавязкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

gremialny

усеагульны, сумесны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

глаба́льны, -ая, -ае.

Усеагульны, які ахоплівае ўвесь зямны шар, увесь свет.

Праблема чыстай вады набыла г. характар.

○

Глабальная ракета — ракета, якая можа даставіць баявы зарад у любое месца зямнога шара.

|| наз. глаба́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усе... (а таксама уся...).

Першая частка складаных слоў у знач.: які ахоплівае ўсіх, распаўсюджваецца на ўсіх; абазначае паўнату якасці, выражаную другой часткай слова, адпавядае па знач. займенніку «увесь» («уся»), «усе», напр.: усеагульны, усебаковы, усенародны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

КАТАЛІКО́С (ад грэч. katolikos усяленскі, усеагульны),

тытул кіраўнікоў Армянскай апостальскай царквы (з 4 ст.), Грузінскай праваслаўнай царквы (з 5 ст.), монафісіцкай царквы (гл. Монафісіцтва) армян-католікаў. Спалучаецца з тытулам патрыярха і раўназначны яму.

т. 8, с. 169

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

генера́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Галоўны, асноўны, вядучы. Генеральная лінія партыі. Генеральны сакратар.

2. Усеагульны, грунтоўны. Генеральная ўборка.

•••

Генеральная рэпетыцыя гл. рэпетыцыя.

Генеральны штаб гл. штаб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

всео́бщий усеагу́льны;

всео́бщее избира́тельное пра́во усеагу́льнае вы́барчае пра́ва;

всео́бщее сокраще́ние вооруже́ний усеагу́льнае скарачэ́нне ўзбрае́нняў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Állgeméinwohl n -(e)s усеагу́льнае дабро́, усеагу́льны дабрабы́т

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

*Паўшэхны, ст.-бел. повшехный, повшохный, повшэхный ’усеагульны, паўсюдны, пагалоўны’ (1563 г.) запазычаны са ст.-польск. powszechny ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 38).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)