кантрактава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., каго-што.

Заключаць кантракт на атрыманне, выкарыстоўванне каго-, чаго-н.

К. ураджай.

|| зак. закантрактава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.

|| наз. кантракта́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уро́дII обл. ураджа́й, -джа́ю м., прост. уро́д, -ду м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уро́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Разм. Ураджай. Калі ўрод, дык і ўмалот. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

urodzaj, ~u

м. ураджай;

urodzaj na co — добры ураджай чаго (на што)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

радзі́цца, раджу́ся, ро́дзішся, ро́дзіцца; зак. і незак.

1. Тое, што і нарадзіцца.

2. незак. Даваць ураджай, плады (аб раслінах).

Надта родзіцца ў нас капуста.

|| незак. таксама раджа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

радзі́ць, раджу́, ро́дзіш, ро́дзіць; зак. і незак.

1. каго-што. Тое, што і нарадзіць (нараджаць).

2. незак. Даваць ураджай, плады (аб глебе, раслінах).

Глеба родзіць добра.

Надта родзяць буракі.

|| незак. таксама раджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

inernten

vt збіра́ць ураджа́й

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

вы́дацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -дасца; -дадуцца; зак.

1. Утварыць выступ, выступіць за мяжу чаго-н.

Дом выдаўся вуглом на плошчу.

2. Здарыцца, выпасці; удацца.

Дзень выдаўся цёплы, сонечны.

Ураджай выдаўся добры.

|| незак. выдава́цца, -дае́цца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кантрактава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.

Заключаць кантракт на атрыманне, выкарыстоўванне каго‑, чаго‑н. Кантрактаваць ураджай. Кантрактаваць цялят.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́расціць, ‑рашчу, ‑расціш, ‑расціць; зак., каго-што.

Забяспечыць рост, развіццё чаго‑н. Вырасціць сад. Вырасціць ураджай. // Выгадаваць. Вырасціць дзяцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)