Патахці́цьупіхнуць’ (шальч., Сл. ПЗБ). Да тахціць ’гаціць, пракладваць дарогу праз балоцістае месца’ (ТСБМ), якое да прасл. patiti — глухога варыянта прасл. batiti/batati ’стукаць, удараць’ (гл. SP, 1, 194; Трубачоў, Эт. сл., 1, 164–165) — з устаўным суфіксам ‑х‑ аднаразавага значэння, параўн. ⁺pataxati.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уштурхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Штурхнуўшы, прымусіць увайсці, штуршком упіхнуць куды‑н. Маці кінулася да бацькі, але фашысты схапілі яе і ўштурхнулі ў пакой. Рамановіч. На дварэ Ніну ўштурхнулі ў нізкую, нібы сплюшчаную, легкавую машыну. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Разм.

1. Пхнуўшы, уціснуць, засунуць што‑н., упіхнуць каго‑н. куды‑н. Фішар з падкрэсленай абыякавасцю запхнуў за пазуху кніжку. Быкаў. Арыштаваных запхнулі ў машыны. Няхай.

2. Заткнуць рот, закрыць якую‑н. адтуліну. [Грэт] пачала вырывацца, плакаць, крычаць, але ёй запхнулі рот. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасу́нуць, -ну, -неш, -не; -су́нь; -нуты; зак.

1. каго-што. Упіхнуць, засунуць куды-н., праз што-н. вузкае ці ў што-н.

П. галаву ў акно.

П. нітку ў іголку.

2. каго-што. Сунучы, перамясціць на якую-н. адлегласць ці паміж чым-н.

П. шафу праз дзверы.

3. каго-што. Перамясціць, накіраваць куды-н.

П. полк да перадавой лініі.

4. перан., каго (што). Высунуць, павысіць.

П. па службе.

5. перан., што. Зрабіць што-н. для хутчэйшага завяршэння, выканання чаго-н. (разм.).

П. справу.

|| незак. прасо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прасо́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

wtrącić

зак.

1. упіхнуць; кінуць;

wtrącić do więzienia — кінуць у турму;

2. уставіць (слова, заўвагу);

wtrącić swoje trzy grosze — свае тры грошы ўваткнуць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)