падатэ́ка

(ад гр. pus, podos = нага + -тэка)

своеасаблівыя шчыткі, луска, якія ўтвараюцца на нагах птушак у выніку разрастання эпітэліяльнага покрыва.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тэкадо́нты

(ад тэка + гр. odus, odontos = зуб)

атрад вымерлых паўзуноў падкласа архазаўраў з размешчанымі ў асобных ячэйках зубамі; жылі ў трыясе, сталі зыходнымі для дыназаўраў, птэразаўраў, кракадзілаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сперматэ́ка

(ад сперма + -тэка)

1) орган у гермафрадытнай палавой сістэме некаторых плоскіх і кольчатых чарвей, у які паступае сперма другой асобіны;

2) частка жаночага палавога апарата многіх жывёл, якая служыць для працяглага захавання спермы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)