машэ́нства, ‑а, н.

Несумленны ўчынак, жульніцтва, ашуканства, махлярства. І калі на справу паглядзець сур’ёзна, то тут і машэнства няма ніякага. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

круглі́цца, ‑ліцца; незак.

Разм.

1. Станавіцца больш круглым, прымаць акруглую форму. Чорная яміна рота кругліцца, шырыцца... Лынькоў.

2. Вылучацца круглай формай. То тут, то там былі прыкрытыя снегам пні, кругліліся белымі шапкамі лаўжы. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бліско́тны, ‑ая, ‑ае.

Які бліскаціць, пераліваючыся, іскрыцца. А ноч — то стрымае хмарку, каб тут пахадзіла. То бліскотнаю зоркай з вышыняў махне. Кірэенка. [Васіль] з нейкай злосцю павёў касою. Мокрая, бліскотная трава пакорліва, амаль нячутна легла. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўжа́ртам, прысл.

Не зусім сур’ёзна, з адценнем жартаўлівасці. [Муж] адказаў ёй не то сур’ёзна, не то паўжартам: — А чаго тут разумець? Лынькоў. — Прыплод бог даў, — паўжартам сказаў .. [дзед], ну і вязе табе, чалавеча, на гэтыя пчолы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

-то, часціца вылучальная.

Ужываецца ў сказах пры вылучэнні, падкрэсліванні слова, да якога адносіцца. [Жданаў:] — Так-то яно так, але трэба нешта і нам рабіць. Гурскі. Брат-то ты мой, але еш хлеб свой. Машара. [Астап:] — А не дай жа ты ліха, зусім забыўся. Дзяўчына здарожылася, дзяўчына калі-то мела ў роце, а тут зубы загаварваю, даруй мне старому... Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

словатво́рчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да словатворчасці. Што датычыцца форм дзеяслоўнага словаўтварэння і словатворчых функцый прыставак, то тут зроблена яшчэ менш. Суднік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размо́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да размовы (у 1 знач.), уласцівы ёй. Размоўная інтанацыя вершаў Маякоўскага. Размоўны стыль. □ Кідаецца ў вочы рытмічнае багацце паэмы [«Ясныя водбліскі» А. Бялевіча]. Рытм тутто просты, размоўны, які нагадвае гаворку, то мілагучны і пявучы. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сюдтут’ (калінк., З нар. сл.), сюд‑туд ’раз-пораз, вельмі часта; узад і ўперад, з аднаго боку ў другі’ (ТСБМ, Сцяшк.), сюд‑не‑ту́д, сюд‑ту́д, сюд‑то‑ту́д ’тс’ (ТС), з перасэнсаваннем абедзвюх частак і збліжэннем да тут (гл.): сют‑тут ’хутка’ (Сл. ПЗБ). Скарачэнне з сюды‑туды; гл. сюды, туды.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падса́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Маладыя дрэвы, кусты і пад., якія выраслі ў лесе сярод дрэў іншай пароды. За просекай то тут, то там зелянеў бярэзнік з лазовай падсадай. Асіпенка. У астатнія ж дні не вылазіла [маці] з лесу: то збірала грыбы і ягады, то зарабляла капейку — паліла лаўжы, акопвала на дзялянках падсаду. Сачанка. Навокал .. заходзяцца ў падсадзе салаўі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АДАМО́Ў ((Adamov) Арцюр) (28.8.1908, г. Кіславодск, Расія — 15.3.1970),

французскі драматург. У 1914 сям’я эмігрыравала з Расіі. Вучыўся ў Майнцы і Жэневе. З 1924 жыў у Парыжы. Літ. дзейнасць пачаў у канцы 1920-х г. сюррэалістычнымі вершамі. У 1942 быў вязнем канцлагера. Адчаем і разгубленасцю прасякнуты яго «Жахлівы дзённік» (1943) і аўтабіягр. аповесць «Прызнанне» (1946). У п’есах для «тэатра абсурду» (стваральнікам якога ён быў разам з Э.Іанеска і С.Бекетам) «Пародыя», «Уварванне» (абедзве 1950), «Прафесар Таран» (1953) і інш. паказваў безвыходнасць, трагічную марнасць, абсурднасць жыцця, непазбыўную адзіноту. У фарсе «Усе супраць усіх» (1953) чалавек — марыянетка гіст. сітуацыі — то кат, то ахвяра. Вострая сац. праблематыка вызначае п’есы для паліт. тэатра: камедыю «Пінг-понг» (1955), трагіфарс «Паола Паолі» (1957), паліт. гратэск «Палітыка адкідаў» (1962), трагікамедыю «Святая Еўропа» (1966), драму «Звыш меры» (1968) і інш. Аўтар зб. артыкулаў пра тэатр «Тут і зараз» (1964), кн. ўспамінаў «Чалавек і дзіця» (1968). Перакладаў п’есы А.​Чэхава і М.​Горкага, інсцэніраваў «Мёртвыя душы» М.​Гогаля.

Тв.:

Рус. пер. — Паоло Паоли // Пьесы современной Франции. М., 1960;

Весна семьдесят первого. М., 1968.

Літ.:

Проскурникова Т.Б. Французская антидрама. М., 1968.

т. 1, с. 92

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)