ВІ́ЦЕБСКАЯ ТРО́ІЦКАЯ ЦАРКВА́ на Пескаватыку.
Існавала ў Віцебску ў 2-й пал. 18 — пач. 20 ст. Пабудавана з дрэва ў 1761 па фундацыі Тадэвуша Агінскага на месцы старой царквы, вядомай па інвентарах з 1618. Вырашана ў традыцыях Віцебскай школы дойлідства. Пяцізрубны храм крыжовацэнтрычнай кампазіцыі. Цэнтральны 8-гранны зруб быў завершаны светлавым васьмерыком і накрыты пакатым шатром, які пераходзіў у невял. купалок з галоўкай, 4 прамавугольныя ў плане зрубы, арыентаваныя па баках свету, былі накрыты 2-схільнымі дахамі з трохвугольнымі франтонамі на тарцах. Да царквы прылягалі вял. шматгранная ў плане абходная галерэя, 2-ярусная званіца і невял. рызніца па баках алтарнага зруба. Знесена ў 1920-я г.
Т.В.Габрусь.
т. 4, с. 223
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тро́іцкі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
тро́іцкі |
тро́іцкая |
тро́іцкае |
тро́іцкія |
| Р. |
тро́іцкага |
тро́іцкай тро́іцкае |
тро́іцкага |
тро́іцкіх |
| Д. |
тро́іцкаму |
тро́іцкай |
тро́іцкаму |
тро́іцкім |
| В. |
тро́іцкі (неадуш.) тро́іцкага (адуш.) |
тро́іцкую |
тро́іцкае |
тро́іцкія (неадуш.) тро́іцкіх (адуш.) |
| Т. |
тро́іцкім |
тро́іцкай тро́іцкаю |
тро́іцкім |
тро́іцкімі |
| М. |
тро́іцкім |
тро́іцкай |
тро́іцкім |
тро́іцкіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Свя́та-Тро́іцкі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
Свя́та-Тро́іцкі |
Свя́та-Тро́іцкая |
Свя́та-Тро́іцкае |
Свя́та-Тро́іцкія |
| Р. |
Свя́та-Тро́іцкага |
Свя́та-Тро́іцкай Свя́та-Тро́іцкае |
Свя́та-Тро́іцкага |
Свя́та-Тро́іцкіх |
| Д. |
Свя́та-Тро́іцкаму |
Свя́та-Тро́іцкай |
Свя́та-Тро́іцкаму |
Свя́та-Тро́іцкім |
| В. |
Свя́та-Тро́іцкі (неадуш.) Свя́та-Тро́іцкага (адуш.) |
Свя́та-Тро́іцкую |
Свя́та-Тро́іцкае |
Свя́та-Тро́іцкія (неадуш.) Свя́та-Тро́іцкіх (адуш.) |
| Т. |
Свя́та-Тро́іцкім |
Свя́та-Тро́іцкай Свя́та-Тро́іцкаю |
Свя́та-Тро́іцкім |
Свя́та-Тро́іцкімі |
| М. |
Свя́та-Тро́іцкім |
Свя́та-Тро́іцкай |
Свя́та-Тро́іцкім |
Свя́та-Тро́іцкіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ВО́ЙНЕВІЧЫ,
вёска ў Дзятлаўскім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 34 км на Пд ад г. Дзятлава, 199 км ад Гродна, 25 км ад чыг. ст. Слонім. 226 ж., 87 двароў (1996). Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Троіцкая царква (1897).
т. 4, с. 256
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛОНЬ,
вёска ў Беларусі, у Пухавіцкім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 3 км на ПнУ ад г. Мар’іна Горка, 60 км ад Мінска, 3 км ад чыг. ст. Пухавічы. 1874 ж., 370 двароў (1995).
У 19 ст. маёнтак, уласнасць Бонч-Асмалоўскіх. У 1886 у вёсцы 226 ж., 86 двароў; Троіцкая царква, касцёл, школа, млын, 2 разы на год кірмаш. З 1880-х г. дзякуючы дзейнасці А.В.Бонч-Асмалоўскага і яго жонкі В.І.Вахоўскай Блонь стала апорным пунктам рэвалюцыянераў розных кірункаў У 1899—1908 дзейнічала Блонская сялянская арганізацыя. З 1924 цэнтр сельсавета Пухавіцкага р-на. У 1939—54 наз. в. Зарэчча. У 1970 — 1590 ж.
У Блоні сярэдняя школа, Дом культуры, 2 б-кі, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Краязнаўчы музей. Помнікі архітэктуры: Блонская Троіцкая царква, сядзібны дом і парк (2-я пал. 19 ст.). Магіла ахвяраў фашызму.
т. 3, с. 195
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕРАЎНА́Я,
вёска ў Слонімскім р-не Гродзенскай вобл., на р. Іса. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 15 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Слонім, 163 км ад Гродна. 518 ж.. 348 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Троіцкая царква (2-я пал. 19 ст.).
т. 6, с. 106
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯСНЫ́,
пасёлак у Мінскім р-не, на аўтадарозе Мінск—Плешчаніцы. Засн. ў 1966. Цэнтр Бараўлянскага с/с і вучгаса. За 22 км ад Мінска, 12 км ад чыг. ст. Гарадзішча. 8350 ж. Паселішча індустр. забудовы: 26 шматпавярховых дамоў (1999). Гімназія, сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, 3 бальніцы, Дом быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Свята-Троіцкая царква. Брацкая магіла сав. воінаў.
т. 9, с. 430
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВАРЭ́Ц,
вёска ў Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., на р. Добасна, на аўтадарозе Рагачоў—Бабруйск. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 22 км на З ад горада і чыг. ст. Рагачоў, 143 км ад Гомеля. 673 ж., 239 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік архітэктуры — Троіцкая царква (2-я пал. 19 ст.).
т. 6, с. 77
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНЬ,
вёска ў Нясвіжскім р-не Мінскай вобл., каля р. Лань. Цэнтр сельсавета і калект. сельскай гаспадаркі. За 10 км на Пд ад г. Нясвіж, 122 км ад Мінска, 10 км ад чыг. ст. Клецк. 794 ж., 294 двары (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Троіцкая царква (19 ст.).
т. 9, с. 127
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАРА́ЙСК,
горад у Расіі, раённы цэнтр у Маскоўскай вобл., на р. Асётр. Вядомы з 13 ст., горад з 1778. 27,1 тыс. ж. (1992). Чыг. станцыя. Прам-сць: металаапр., лёгкая і харч.; вытв-сць будматэрыялаў. Музеі гіст.-маст. і скульптара Г.С.Галубкінай. Крэмль (1531) з Нікольскім саборам (1681) і царквой Іаана Прадцечы (1821), Благавешчанская (пач. 19 ст.), Троіцкая (1788), Ільінская (1835) цэрквы, гандл. рады 19 ст.
т. 6, с. 537
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)