затрэ́сці 1 і затрасці́ 1, ‑трасу, ‑трасеш, ‑трасе; пр. затрос, ‑трэсла і ‑трасла, ‑трэсла і ‑трасло; зак., каго-што.

1. звычайна безас. Трасучы, стаміць, давесці да знямогі. Пасажыра затрэсла.

2. Трасучы, засыпаць, засмеціць чым‑н. Затрэсці двор саломай.

затрэ́сці 2 і затрасці́ 2, ‑трасу, ‑трасеш, ‑трасе; пр. затрос, ‑трэсла і ‑трасла, ‑трэсла і ‑трасло; зак.

Пачаць трэсці, трэсці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адтрэ́сці, -расу́, -расе́ш, -расе́; -расём, -расяце́, -расу́ць; -ро́с, -рэ́сла; -расі́; -рэ́сены; зак., што.

1. Трасучы, аддзяліць што-н.

А. пыл з вопраткі.

2. Пашкодзіць трасеннем (разм.).

Адтрасеш нутро на такой дарозе.

|| незак. адтраса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і адтрэ́сваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́пыліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Ачысціць ад пылу, трасучы, выбіваючы. Выпыліць адзенне. □ [Люба] падняла з ложка сяннік, вынесла на двор і выпыліла яго. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

доўгацярпе́нне, ‑я, н.

Уст. Трывалае, доўгае цярпенне. Ціт узяў .. кусочак дрэва, паглядзеў на яго і, трасучы галавою, прамовіў: — Госпадзі многаміласцівы! Дакуль тваё доўгацярпенне!.. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панатраса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Трасучы, здабыць вялікую колькасць чаго‑н. Панатрасаць груш.

2. Натрэсці чаго‑н. у многіх месцах, усюды. Панатрасаць саломы на зямлю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стрэ́сці

1. bschütteln vt, bwerfen* vt;

2. (змяшаць трасучы) etw. durch Schütteln vermschen, zusmmenschütteln vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

перакалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак.

Разм.

1. што. Трасучы, абіваючы, акалаціць усё, многае. Дзеці перакалацілі ўсе яблыкі ў садзе.

2. што. Абмалаціць нанава, яшчэ раз; перамалаціць, перабіць. Перакалаціць снапы аўса.

3. што. Абмалаціць усё, многае.

4. што. Трасучы, пераварочваючы, перабраць, перагледзець у пошуках каго‑, чаго‑н. Паліцыянты перакалацілі, перавярнулі ўсё дагары нагамі, але нічога і нікога не знайшлі. Сабаленка.

5. безас. каго. Перастаць, скончыць калаціць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натрусі́ць, ‑трушу, ‑трусіш, ‑трусіць; зак., чаго.

Разм. Трасучы, вытрасаючы, насыпаць, высыпаць што‑н. (у якой‑н. колькасці). Арына паклала ў бочку апошні рад [а]гуркоў, натрусіла зверху лісця, душыстага [кропу]. Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натрэ́сці, ‑трасу, ‑трасеш, ‑трасе; ‑трасём, ‑трасяце; пр. натрос, ‑трасла і ‑трасла, ‑трэсла і ‑трасло; зак., чаго.

1. Трасучы што‑н., здабыць у нейкай колькасці. Натрэсці яблык. Натрэсці кошык груш.

2. Растрэсці частку чаго‑н., неакуратна пераносячы або перавозячы. Натрэслі вазакі сена на дарогу.

3. Трасучы, змяшаць (пра кармы для жывёлы). Пайшоў [Андрэй] у гумно, патрос аўсяніцы з сенам каровам, каб хапіла і на заўтра. Чарнышэвіч.

4. безас. Разм. Стаміць, намучыць трасянінай. Натрэсла дзяцей за далёкую дарогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утрэ́сці, -расу́, -расе́ш, -расе́; -расём, -расяце́, -расу́ць; -ро́с, -рэ́сла; -расі́; -рэ́сены; зак., што.

1. Трасучы, паменшыць аб’ём чаго-н. (сыпкага).

У. муку ў мяшку.

2. перан. Уладзіць, узгадніць што-н. (разм.).

У. пытанне.

|| незак. утраса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і утрэ́сваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. утраса́нне, -я, н. і утрэ́сванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)