традыцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які з’яўляецца традыцыяй (у 1 знач.); заснаваны на традыцыі і замацаваны ёю. Традыцыйны звычай. □ Аўтары іншых помнікаў хоць і прытрымліваліся традыцыйнага правапісу, але былі менш адукаванымі і таму дапускалі пад уплывам жывога вымаўлення больш памылак. Булыка. // Які праходзіць, адбываецца па традыцыі. Традыцыйны крос. Традыцыйны кірмаш. □ Як бы там ні было, а кожны дзень, ідучы вячэраць у сталоўку, хлопцы з традыцыйным маршам неслі чарговае крэсла і ставілі каля стала. Нядзведскі. // Прыняты па традыцыі; звычайны. Традыцыйны касцюм. □ Абуты [партызаны] былі хто ў боты,.. а хто ў традыцыйныя палескія лапці. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шанава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; незак., каго-што.

1. Беражліва адносіцца, не расходаваць што-н. дарэмна.

Ш. сваё здароўе.

Ш. грошы.

2. Адносіцца з пашанай, павагай да каго-, чаго-н., цаніць што-н., прытрымлівацца чаго-н.

Ш. народныя традыцыі.

Ш. свой аўтарытэт.

Ш. парадак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дына́стыя, -і, мн. -і, -тый, ж.

1. Шэраг манархаў з аднаго і таго ж роду, якія паслядоўна змяняюць адзін аднаго.

Д.

Бурбонаў у Францыі.

2. перан. Шэраг пакаленняў, якія перадаюць з роду ў род прафесійнае майстэрства, традыцыі.

Д. сталявараў.

|| прым. дынасты́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усту́пка, -і, ДМ -пцы, ж.

1. гл. уступіць².

2. мн. -і, -пак. Адказ ад чаго-н. на карысць іншага.

Ісці на ўступкі.

3. мн. -і, -пак, перан. Кампраміснае рашэнне, паслабленне ў чым-н.

Зрабіць уступку традыцыі.

4. Скідка з назначанай цаны.

Прадаць тавар з уступкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спадкае́мец, ‑мца, м.

1. Асоба, якая атрымала спадчыну або мае права на яе; наследнік.

2. перан. Той, хто працягвае чые‑н. традыцыі, чыю‑н. дзейнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канфармі́зм, ‑у, м.

Прыстасавальніцтва, пасіўнае прыняцце існуючага парадку, пануючых поглядаў і пад.; адсутнасць уласных пазіцый і беспрынцыповае прытрымліванне таго, што насаджаецца сілай аўтарытэту, традыцыі і пад.

[Ад лац. conformis — падобны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кары́снасць, ‑і, ж.

Уласцівасць карыснага (у 1 знач.). Васількі, як вядома, у нашай народна-фальклорнай традыцыі — гэта сімвал мастацтва, хараство ўвогуле, жыта — сімвал матэрыяльнай карыснасці. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

амярцве́лы, -ая, -ае.

1. Які страціў адчувальнасць (пра клеткі, тканкі і пад.).

Амярцвелая тканка.

2. перан. Які страціў рухомасць пад уплывам чаго-н.; які заціх; які пазбавіўся маральных сіл, адчувае спустошанасць.

А. горад.

Амярцвелае сэрца.

3. перан. Які аджыў, страціў значэнне, жыццёвасць.

Амярцвелыя традыцыі.

|| наз. амярцве́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закасне́лы, ‑ая, ‑ае.

Які закаснеў, зрабіўся косным; закаранелы. Пісьменнік востра высмейваў п’янства, забабоны, адсталыя людскія звычаі, закаснелыя традыцыі старога быту. Казека. // Непапраўны, непадатлівы да змен. Закаснелы гандляр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шматвяко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які існуе, дзейнічае на працягу многіх вякоў. Шматвяковыя традыцыі. □ Сапраўды ля вёскі Варонча, што пад Навагрудкам, існуе шматвяковы дуб, звязаны з імем Міцкевіча. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)