Вы́буркнуць ’выказаць што-небудзь тайнае’ (Нас.), выбуркнуцца ’прагаварыцца, выдаць тайну’ (Нас., Юрч.). Да бу́ркнуць ’сказаць невыразна, не падумаўшы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

крадзе́ж, ‑дзяжу, м.

Тайнае прысвойванне чыёй‑н. уласнасці; кража, зладзейства. Крадзеж з узломам. □ Калі і трапляла [Рога] часам у турму, дык за самыя дробныя, справы — за крадзеж, за ашуканства. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перлюстра́цыя

(польск. perlustracja, ад лац. perlustrare = праглядваць)

тайнае распячатванне і прагляд дзяржаўнымі органамі паштовай карэспандэнцыі з мэтай цэнзуры.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эзатэры́чны

(гр. esoterikos = унутраны)

тайны, зразумелы толькі для азнаёмленых;

э-ыя ведытайнае вучэнне, вядомае толькі вузкаму колу выбраных асоб.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

session [ˈseʃn] n. се́сія; пасяджэ́нне;

a plenary session пле́нум;

a private session закры́тае/та́йнае пасяджэ́нне;

in session на се́сіі, на пасяджэ́нні;

be in session засяда́ць, мець се́сію

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

голосова́ние галасава́нне, -ння ср.;

закры́тое (та́йное) голосова́ние закры́тае (та́йнае) галасава́нне;

откры́тое голосова́ние адкры́тае галасава́нне;

поста́вить на голосова́ние паста́віць на галасава́нне;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перлюстра́цыя

(фр. perlustration, ад лац. perlustrare = праглядваць)

тайнае распячатванне і прагляд дзяржаўнымі органамі паштовай карэспандэнцыі з мэтай цэнзуры.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

дано́с, ‑у, м.

Тайнае паведамленне уладам, начальству аб чыіх‑н. недазволеных, процізаконных дзеяннях. — На вас данёс, валасны старшыня Язэп Брыль! Сам асабіста хадзіў да станавога прыстава з даносам! Колас. — За горадам была падпольная сходка, на якую паліцыя па нейчым даносе зрабіла аблаву. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАНТРАБА́НДА (італьян. contrabando ад contra супраць + bando ўрадавы ўказ),

міжнароднае правапарушэнне ў сферы мытнай справы. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь К. — тайнае перамяшчэнне праз дзярж. граніцу грузаў, тавараў, валюты і інш. каштоўнасцей, а таксама забароненых або абмежаваных для перамяшчэння прадметаў і рэчываў у абход мытнага заканадаўства. К. з’яўляецца злачынствам і караецца ў адпаведнасці з крымін. заканадаўствам. Адказнасць за адм. мытныя правапарушэнні (пералічаны ў Мытным кодэксе Рэспублікі Беларусь) устанаўліваецца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

т. 8, с. 5

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Таямні́ца ’нешта скрытае, тайнае, загадкавае’, ’тайна’, ’таемнасць’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк.), сюды ж таямні́чы ’патаемны’, ’загадкавы (пра чалавека)’, ’тайны, сакрэтны’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), таемні́чы ’тс’ (Вруб.). З польск. tajemnica, tajemniczy ’тс’, вытворных ад tajemny (Борысь, 625), гл. таемны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)