каагуля́тар, ‑а, м.

Апарат для прамысловай апрацоўкі калоідных сістэм (для выдзялення каагуляту).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

семіяло́гія, ‑і, ж.

Навука, якая вывучае найбольш агульныя ўласцівасці знакаў і знакавых сістэм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лічбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; незак., што.

1. Абазначаць лічбамі; нумараваць.

Л. старонкі.

2. Пераводзіць інфармацыю ў двайковы код з дапамогай электронных сістэм.

|| наз. лічбава́нне, -я, н.

Л. старонак кніг.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

касмаго́нія, ‑і, ж.

Галіна навукі, у якой вывучаецца паходжанне, развіццё нябесных цел і іх сістэм.

[Ад грэч. kosmogonía — паходжанне свету.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сератані́н, ‑у, м.

Біялагічна актыўнае рэчыва, якое рэгулюе абмен рэчываў, дзейнасць нервовай і сардэчна-сасудзістай сістэм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

му́льты-спліт-сістэ́ма

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. му́льты-спліт-сістэ́ма му́льты-спліт-сістэ́мы
Р. му́льты-спліт-сістэ́мы му́льты-спліт-сістэ́м
Д. му́льты-спліт-сістэ́ме му́льты-спліт-сістэ́мам
В. му́льты-спліт-сістэ́му му́льты-спліт-сістэ́мы
Т. му́льты-спліт-сістэ́май
му́льты-спліт-сістэ́маю
му́льты-спліт-сістэ́мамі
М. му́льты-спліт-сістэ́ме му́льты-спліт-сістэ́мах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

самарэгуля́цыя, ‑і, ж.

Спец. Уласцівасць біялагічных сістэм падтрымліваць на пэўным узроўні фізіялагічныя або іншыя біялагічныя паказчыкі. Самарэгуляцыя тэмпературы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўтаметры́я, ‑і, ж.

Навуковая дысцыпліна, якая вывучае тэарэтычныя асновы праектавання аўтаматычных вымяральных і кантрольных прыбораў і вымяральных інфармацыйных сістэм.

[Ад аўта і грэч. metréō — вымяраю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

метагала́ктыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Сукупнасць зорных сістэм, часткай якой з’яўляецца наша Галактыка, даступная сучасным астранамічным метадам даследавання.

[Ад грэч. meta — пасля, за і слова галактыка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэ́нзар, -а, мн. -ы, -аў, м.

У матэматыцы: велічыня, якая валодае кампанентамі ў кожнай з мноства сістэм каардынат, прычым кампаненты пераўтвараюцца па пэўным законе пры пераходзе ад адной сістэмы каардынат да другой.

|| прым. тэ́нзарны, -ая, -ае.

Тэнзарнае вылічэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)