coinage

[ˈkɔɪnɪdʒ]

n.

1) чака́нка манэ́таў

2) манэ́ты pl.

3) манэ́тная сыстэ́ма

4)

а) ствара́ньне n.

б) но́вае сло́ва, наватво́р -у m.

a word of his own coinage — ство́ранае ім сло́ва

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

code

[koʊd]

1.

n.

1) ко́дэкс -у m.

code of laws — збор зако́наў

civil code — цыві́льны ко́дэкс

criminal code — крыміна́льны ко́дэкс

2) код -у m., сыгналізацы́йная сыстэ́ма

the Morse code — код Мо́рзэ

3) шыфр -у m.; умо́ўныя знакі́

2.

v.t.

шыфрава́ць, перадава́ць ко́дам

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

auxiliary

[ɔgˈzɪliəri]

1.

adj.

1) дапамо́жны

auxiliary verb — дапамо́жны дзеясло́ў

auxiliary troops — дапамо́жныя во́йскі

2) дадатко́вы; запасны́

an auxiliary lighting system — запасна́я сыстэ́ма асьвятле́ньня

2.

n.

1) памага́ты -ага m., памо́чнік -а m., памо́чніца f.

2) Gram. дапамо́жны дзеясло́ў

3) дапамо́жная гру́па

a women’s auxiliary — дапамо́жная жано́цкая гру́па

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

scale

I [skeɪl]

1.

n.

1) луска́, лузга́ f. (у ры́бы)

2) зубны́ ка́мень

3) на́кіп -у m. (на сьце́нах ча́йніка)

2.

v.t.

1) чы́сьціць, саскрэ́бваць (луску́ з ры́бы)

2) здыма́ць ка́мень з зубо́ў

3) пакрыва́ць на́кіпам

3.

v.i.

лу́шчыцца

The paint is scaling off — Фа́рба лу́шчыцца

II [skeɪl]

1.

n.

ша́ля f.; scales, pl. ша́лі pl., вага́ f. (з ша́лямі)

2.

v.t.

ва́жыць

3.

v.i.

мець вагу́

•

- Scales

- tip the scales

- turn the scales

III [skeɪl]

1.

n.

1) шкала́ f.

а) the scale of wages — шкала́ зарабо́тнае пла́ты

б) A thermometer has a scale — Тэрмо́мэтар ма́е шкалу́

в) шкала́ на прыймачы́, ліне́йцы ды і́ншых інструмэ́нтах для ме́раньня

2) машта́б, паме́р -у m.

A map drawn to the scale of 1:50,000 — Ка́рта зро́бленая ў машта́бе 1:50.000

on a large (small) scale — у вялі́кім (малы́м) машта́бе

3) сыстэ́ма лічэ́ньня

the decimal scale — дзесятко́вая сыстэ́ма лічэ́ньня

4) Mus. га́ма f.

2.

v.i.

1) узьбіра́цца, узьніма́цца (напр. па драбі́не)

2) рабі́ць, малява́ць у машта́бе

•

- scale down

- scale up

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

РЭФО́РМЫ МО́ЎНЫЯ,

змены ў графіцы, правапісе і марфалогіі, якія абумоўлены развіццём мовы ў яе вусным і пісьмовым варыянтах, адлюстроўваюць пэўныя сацыяльныя запатрабаванні, неабходнасць якіх вызначаецца спецыялістамі-мовазнаўцамі і потым узаконьваюцца органамі ўлады. Фарміраванне бел. азбукі, норм і правіл правапісу і марфалогіі звязана са станаўленнем літаратурнай мовы. Выпрацоўка грамат. асаблівасцей і моўна-выяўленчых сродкаў новай бел. літ. мовы ў 19 ст. адбывалася ў неспрыяльных грамадска-паліт. умовах. Разам з развіццём лексікі, грамат. ладу ішла і стыхійная выпрацоўка норм і правіл пісьма; спец. Р.м. не праводзіліся. Літ.-маст., публіцыстычныя і фальклорныя творы запісваліся на роднай гаворцы аўтара. У кнігадрукаванні на бел. мове на працягу ўсяго 19 ст. выкарыстоўваліся 2 графічныя сістэмы — грамадзянскі шрыфт і лацінка (гл. Лацінскае пісьмо), што стрымлівала выпрацоўку і замацаванне правапісных норм. Дзвюма графічнымі сістэмамі друкаваліся і першыя бел. легальныя газеты «Наша доля» і «Наша ніва», прычым экзэмпляры з грамадз. шрыфтам распаўсюджваліся пераважна сярод правасл. беларусаў, а на лацініцы — сярод каталіцкага бел. насельніцтва. Аднак значныя матэрыяльныя затраты прымусілі рэдакцыю «Нашай нівы» звярнуцца да чытачоў з прапановай выказаць меркаванне пра тое, якім шрыфтам друкаваць газету ў далейшым. Разнастайныя меркаванні па гэтым пытанні змяшчаліся ў газеце ў 1912, большасць падпісчыкаў выказалася за грамадзянскі шрыфт, які і быў прыняты з канца 1912. Праведзеная рэдакцыяй дыскусія была па сутнасці першым у гісторыі бел. мовазнаўства мерапрыемствам, у якім прынялі ўдзел шырокія колы грамадскасці. Аднак выкарыстанне лацінкі ў некат. выданнях працягвалася і пазней, а ў.Зах. Беларусі ёю карысталіся да 1939. У 1917—18 пачалі з’яўляцца спец. даведнікі па бел. арфаграфіі (А.​Луцкевіча, Я.​Лёсіка, Б.​Пачопкі, Р.​Абіхта і Я.​Станкевіча), у якіх нярэдка выказваліся супярэчлівыя погляды. Найб. значнай мовазнаўчай працай таго часу была «Беларуская граматыка для школ» Б.​Тарашкевіча, выдадзеная ў Вільні ў 1918. Правапіс Тарашкевіча ўзаконіў асн. арфаграфічныя прыёмы, выпрацаваныя ў бел. друку перыяду «Нашай нівы»: галосныя перадаюцца па фанетычным прынцыпе, зычныя — па марфалагічным. У Сав. Беларусі правапіс Тарашкевіча папулярызаваў Лёсік у сваіх падручніках. Аднак у сувязі з беларусізацыяй і павелічэннем колькасці людзей, якія карысталіся бел. пісьмовай мовай, з сярэдзіны 1920-х г. выявіліся недахопы правапісу Тарашкевіча. Таму Навук. рада Інбелкульта прыняла рашэнне правесці навук. канферэнцыю па рэформе бел. правапісу. Канферэнцыі папярэднічала выданне 9 брашур па спрэчных пытаннях правапісу, у якіх шырокія колы грамадскасці мелі магчымасць пазнаёміцца з тагачаснымі правапіснымі праблемамі і шляхамі іх вырашэння. Канферэнцыя адбылася ў Мінску 14—21.11.1926. Па сваіх маштабах і праграме яна выйшла далёка за межы тагачасных навук. канферэнцый і за ёю замацавалася назва акадэмічнай У ёй прынялі ўдзел 69 прадстаўнікоў бел. навукі і культуры, дэлегаты з мовазнаўчых устаноў Масквы, Ленінграда, Кіева і 10 замежных мовазнаўцаў і дзеячаў культуры. Работа канферэнцыі вялася ў 3 камісіях: графічнай, правапіснай і літаратурнай. У правапісную камісію ўваходзіла 30 удзельнікаў канферэнцыі. Па спрэчных пытаннях правапісу выказваліся самыя разнастайныя прапановы і рэкамендацыі, якія, аднак, не лічыліся абавязковымі, паколькі іх рэалізацыю трэба было ўзаконіць. На канферэнцыі прынята рашэнне працягваць работу ў правапіснай камісіі Інбелкульта, якая на працягу 1927—29 падрыхтавала праект новага правапісу, апублікаваны ў 1930 для шырокага абмеркавання. На аснове гэтага праекта СНК БССР 26.8.1933 зацвердзіў пастанову «Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу». У адпаведнасці з пастановай у бел. правапіс унесены наступныя змены: чаргаванне гукаў «о»—«а» (аканне) пашыралася на ўсю лексіку («прафесар», «сакратар»), за выключэннем некат. т.зв. інтэрнац. слоў тыпу «совет», «большэвік»; рэкамендавалася не перадаваць на пісьме асіміляцыйнай мяккасці зычных («снег», «ляснік» замест «сьнег», «лясьнік»); скасоўвалася перадача мяккага «л» у запазычанай лексіцы («план», «клас» замест «плян», «кляс»); уводзілася правіла, у адпаведнасці з якім перад галоснымі пярэдняга рада зычныя вымаўляюцца мякка («сістэма», «метад» замест «сыстэма», «мэтад»); чаргаванне гукаў «э»—«а» (яканне) абмяжоўвалася толькі 1-м пераднаціскным складам («землі—зямля», «несці—нясу»); прыназоўнік «без» і адмоўе «не» прапанавана пісаць з літарай «е» («без цябе», «не было»). У галіне марфалогіі праводзілася пашырэнне канчатка «-а» ў родным склоне назоўнікаў мужчынскага роду («завода», «цэха», «правапіса»), адмяняліся паралельныя формы на «-ом», «-ох» у назоўніках мужчынскага і ніякага роду ў давальным і месным склонах мн.л. («братам», «аб братах», «гарадам», «аб гарадах»), выключаліся паралельныя формы дзеясловаў на «-яце», «-іце» 1-га спражэння цяперашняга часу 2-й асобы мн.л. («працуеце», «ідзеце», «нясеце»), уводзіліся дзеепрыметнікі незалежнага стану, асабліва калі яны азначаюць сац. сэнс («пануючы клас» замест «класа, якая пануе»). На аснове пастановы 1933 АН Беларусі ў 1934 выдадзены звод важнейшых арфаграфічных і грамат. правіл «Правапіс беларускай мовы», на якім грунтаваліся падручнікі і дапаможнікі на працягу наступных дзесяцігоддзяў.

У пасляваенны час Арфаграфічная камісія на чале з Я.​Коласам, К.​Крапівой і П.​Глебкам падрыхтавала чарговы праект змен і ўдакладненняў бел. правапісу. У 1950 і 1952 гэты праект абмяркоўваўся ў АН Беларусі і быў зацверджаны 11.5.1957 пастановай СМ БССР «Аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу». У новым праекце ўдакладняўся правапіс ненаціскных «о» і «е», правапіс «д», «т» і «дз», «ц», раздзяляльных апострафа і мяккага знака, падоўжаных зычных, складаных слоў, а таксама канчаткаў некат. назоўнікаў, дзеясловаў і лічэбнікаў. На аснове гэтай пастановы складзены і выдадзены «Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (1959), якія фармальна захоўваюць сваю сілу і ў наш час. Новы этап рэфармавання бел. літ. мовы пачаўся ў 2-й пал. 1980-х г. У 1993 была створана Дзярж. камісія па ўдакладненні правапісу бел. літ. мовы, якую ўзначаліў Н.​Гілевіч. У 1994 камісія рэкамендавала Нац. АН Беларусі і Мін-ву адукацыі падрыхтаваць новую рэдакцыю «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі». У 1999 часовым навук. калектывам з членаў ранейшай Дзярж. камісіі выдадзены «Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі: (Праект новай рэдакцыі)*.

Літ.:

Камароўскі Я.М. Беларускі правапіс Мн., 1965.

А.​І.​Жураўскі, Я.​М.​Камароўскі.

т. 14, с. 33

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

market

[ˈmɑ:rkət]

1.

n.

1) кірма́ш -у́ m.; торг -у m.

to market — на кірма́ш

2) ры́нак -ку m., база́р -у m.; ры́нкавы пляц; гандлёвыя рады́

3) кра́ма f.

a meat market — мясна́я кра́ма, я́тка f

4) га́ндаль -лю m.; ры́нак -ку m. (сыстэ́ма эканамі́чных су́вязяў)

to lose one’s market — стра́ціць ры́нак

5) по́пыт -у m., ры́нкавыя цэ́ны

a good market — до́бры по́пыт на што

2.

v.i.

купля́ць або́ прадава́ць на кірмашы́

3.

v.t.

прадава́ць; збыва́ць

•

- play the market

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)