калювіяльныя адклады, 1) у шырокім сэнсе — схілавыя адклады (у т. л. дэлювіяльныя і саліфлюкцыйныя), што ўтвараюцца шляхам назапашвання прадуктаў разбурэння горных парод, якія спаўзаюць уніз па схіле.
2) У вузкім сэнсе — грубадрузаватыя абвальныя і восыпныя адклады каля падножжа стромкіх схілаў; у гэтым сэнсе супрацьпастаўляецца дэлювію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІКА́ЦКІ ХРЫБЕ́Т,
у Забайкаллі, у Бураціі, на У ад Баргузінскага хрыбта. Даўж. больш за 200 км, выш. да 2551 м. Складзены пераважна з гранітаў і крышт. сланцаў. Тыповыя плоскія вяршыні. На ніжняй ч.схілаў (да 900 м) горны лесастэп, вышэй — лістоўнічная тайга, якая змяняецца зараснікамі кедравага сланіку і горнай тундрай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАВІ́НА (ням. Lawine ад позналац. labina апоўзень),
абвал снегу або лёду, што саслізгвае са стромкіх горных схілаў і захоплівае на сваім шляху снежныя масы. Сярэдняя скорасць Л. 20—30 м/сек, аб’ём знесенага матэрыялу ад соцень тысяч да мільёнаў кубаметраў. Найб. часта бываюць у Альпах, Кардыльерах, на Каўказе, у гарах Сярэдняй Азіі; утвараюць моцныя разбурэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАТЭ́НСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура кельцкіх плямён, якія ў 2-й пал. 1-га тыс. да н.э. насялялі тэр. Еўропы ад Атлантыкі і Брытаніі да паўд.схілаў Альпаў і зах.схілаў Карпат (Украіна). Назва ад мяст. Латэн у Швейцарыі. Насельніцтва Л.к. стварыла своеасаблівую цывілізацыю, уплыў якой адчуваўся ва ўсёй Еўропе. Ён прывёў да стварэння т.зв. латэнізаваных археал. культур Еўропы: пшэворскай культуры, зарубінецкай культуры, Паянешты-Лукашоўка, ясторфскай і інш. культур. Ад Л.к. атрымаў назву асобны перыяд жал. веку Еўропы латэн (5—1 ст. да н.э., паміж гальштатам і рымскім часам). Імпарты з арэалу Л.к. і іх мясц. імітацыі знойдзены на тэр.Усх. Еўропы, у т. л. на Беларусі (фібулы, бранзалеты і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКАВА́Я ЭРО́ЗІЯ,
падмыванне водным патокам схілаў рачной даліны, якое выклікае адступанне берагоў, расшырэнне даліны і міграцыю рэчышча ракі з утварэннем меандраў. Адбываецца адначасова з глыбіннай, звычайна пераважае тады, калі базіс эрозіі высокі, профіль ракі выраўноўваецца, набліжаецца да профілю раўнавагі. На тэр. Беларусі бакавая эрозія найбольш уласціва рэкам басейнаў Прыпяці, Дняпра і вярхоўям Нёмана (гл. таксама Эрозія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСЫ́ПАК,
намнажэнне несартаваных абломкаў скальных горных парод, якое ўтвараецца ў выніку скочвання або саслізгвання разбуранага выветрываннем абломкавага матэрыялу на стромкіх схілах (ухіл звычайна больш за 30%). Звычайна маюць форму конуса даўжынёй дзесяткі і сотні метраў з расшыранай асновай, каля падножжа схілаў іншы раз утвараюць шлейфы. Магутнасць намнажэння да дзесяткаў метраў. Развіццё асыпку улічваецца пры буд-ве горных дарог, ліній электраперадач і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБВА́Л,
раптоўны адрыў і падзенне вял. масаў горных парод са стромкіх схілаў гор, рачных далін, абразійных марскіх берагоў. Здараюцца ад страты счаплення ці часовай апоры горных парод у выніку іх выветрывання, падмывання ці размыву, сейсмічных штуршкоў. Абрынутыя масы акумулююць як завал. У выніку буйнейшага Усойскага абвалу на р. Мургаб (аб’ём пароды 2,2 млрд.м³) утварылася Сарэзскае возера на Паміры (1911).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ТМАЙ (Katmai),
дзеючы вулкан у паўн.ч. Алеуцкага хр., на п-ве Аляска (ЗША). Выш. 2047 м. У выніку вывяржэння ў 1912 на месцы кратэра ўтварылася кальдэра з возерам дыям. 1,5 км. глыб. каля 1200 м. Апошняе вывяржэнне ў 1921. Складзены з андэзітаў, дацытаў. На паўн. схіле — ледавікі. Ніжнія ч.схілаў заняты хвойнымі лясамі, верхнія — тундравай расліннасцю. Уваходзіць у нац. парк Катмай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПЛЫ́ВІНА,
ссоўванне (аплыванне) уніз па схіле слоя глебы або рыхлых парод ад пераўвільгатнення. Паходжаннем аплывіны блізкія да апоўзняў, толькі меншых памераў (шыр. да некалькіх метраў, глыб. да 1 м). Фарміруюцца ва ўмовах празмернага ўвільгатнення пры насычэнні глебаў і грунтоў талымі, дажджавымі або грунтавымі водамі да гразепадобнага стану. Трапляюцца ў раёнах шматгадовай мерзлаты, на незадзернаваных насыпах. У Беларусі пашыраны на лёсападобных пародах схілаў Мінскага, Навагрудскага і Аршанскага ўзвышшаў.