сацыяльна-паліт. з’ява, якая выяўлялася ў паразуменні паміж салдатамі варагуючых армій; найб. яскрава праявілася ў гады 1-й сусв. вайны і мела антываен. накіраванасць. На рус.-герм. фронце братанне пачалося ў 1915—16, пашырылася пасля Лют. рэвалюцыі 1917. На Зах. фронце да крас. 1917 братанне адбывалася стыхійна і зводзілася пераважна да абмену лістоўкамі і рэчамі салдацкага побыту. Першае арганізаванае масавае братанне адбылося 1.5.1917 на ўчастку фронту паміж азёрамі Нарач і Вішнеўскае. Камандаванне праследавала тых, хто братаўся. У час падрыхтоўкі наступлення на фронце ў чэрв. 1917, ва ўмовах барацьбы з братаннем яно пайшло на спад. З новай сілай пашырылася пасля разгрому карнілаўшчыны. У вер.—кастр. 1917 братанне вызначалася масавасцю, арганізаванасцю, вострай паліт. і антываен. накіраванасцю. Толькі ў кастр. адбылося каля 30 выпадкаў братання. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 братанне на Зах. фронце прыняло паўсюдны характар і стала пралогам заключэння перамір’я на рус.-герм. фронце. Часовы дагавор аб перамір’і на Зах. фронце, падпісаны 4.12.1917, уключаў пункт пра братанне, у адпаведнасці з якім салдатам абодвух бакоў дазвалялася сустракацца ў дзённы час.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
rendezvous2[ˈrɒndɪvu:]v.франц.(with)сустрака́цца, прыбыва́ць на ме́сца сустрэ́чы;
The refugees rendezvoused in the valley. Бежанцы сабраліся ў даліне.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
страча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Тое, што і сустракацца. Але нават тады, калі б .. [Ядвіся] была старой, бяззубай, гарбатай і крывой,.. [Чабаноўскі] — гэта разумелася сэрцам — усё роўна лічыў бы яе дзівам, якое страчаецца толькі самым шчаслівым людзям на свеце.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ба́чыцца
1. (сустракацца) einánder [sich] séhen*, sich tréffen*; be súchen vt (наведваць);
2. (уяўляцца, мроіцца) schéinen*vi (s)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)