здушы́ць, здушу́, зду́шыш, зду́шыць; зду́шаны; зак., каго-што.

Душачы, сціснуць з сілай.

З. каго-н. у натоўпе.

Спазмы здушылі горла.

Сум балюча здушыў сэрца (перан.).

|| незак. зду́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

беспрасве́тны, -ая, -ае.

1. Вельмі цёмны; бясконцы (пра дождж, цемру і пад.).

Беспрасветная ноч.

2. перан. Вельмі сумны, без надзеі на што-н. лепшае.

Б. сум.

|| наз. беспрасве́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

журбо́тны, -ая, -ае.

1. Ахоплены журбою, сумны, маркотны.

Журботная песня.

Журботныя вочы.

2. Які выклікае журбу, сум (пра час, выгляд чаго-н. і пад.).

Журботная цішыня балот.

|| наз. журбо́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нуда́, -ы́, ДМ -дзе́, ж.

1. Непрыемны душэўны стан, выкліканы немагчымасцю здзейсніць свае надзеі, жаданні; сум, туга.

2. Нудны чалавек (разм.).

Эх ты, н. хадзячая!

3. Паныласць, маркота, журба.

Восеньская н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ІЗАГІЕ́ТЫ (ад іза... + грэч. hyetos дождж),

ізалініі колькасці ападкаў за адзінку часу або сярэдніх шматгадовых сум ападкаў за месяц або год.

т. 7, с. 174

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Trurigkeit f - сму́так, сум, журбо́та

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

zasmucenie

н. сум; смутак

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

латарэ́я

(іт. lotteria)

розыгрыш рэчаў або грашовых сум па білетах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аку́пнасць, ‑і, ж.

Спец. Узнаўленне ранейшых расходаў у выглядзе грашовых сум, матэрыяльных каштоўнасцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Mtlosigkeit f - маладу́шша; марко́та, сум, туга́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)