ТАРЫ́ФНАЯ СІСТЭ́МА,

сукупнасць нарматываў, з дапамогай якіх дыферэнцыруецца заработная плата рабочых і служачых у залежнасці ад умоў працы, яе складанасці і ролі галіны ў нар. гаспадарцы. Дае магчымасць улічваць шкоднасць работ і адказнасць за іх выкананне, розніцу паміж працай кваліфікаванай і некваліфікаванай, цяжкай і лёгкай, стымуляваць да павышэння кваліфікацыі і прадукцыйнасці працы. Складаецца з тарыфных ставак і надбавак да іх, тарыфных сетак, схем службовых акладаў, тарыфна-кваліфікацыйнага даведніка.

т. 15, с. 447

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

induce [ɪnˈdju:s] v.

1. fml прымуша́ць

2. med. стымулява́ць (роды)

3. заахво́чваць; схіля́ць; уплыва́ць, перако́нваць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АЗІЯ́ЦКІ БАНК РАЗВІЦЦЯ́ (Asian Development Bank; АзБР),

рэгіянальны міжнар. банк для фінансавання праграм развіцця. Створаны ў 1966. Члены больш як 40 краін Азіі, Еўропы, Акіяніі, у т. л. 14 развітых краін, якія не ўваходзяць у гэты рэгіён (ЗША, Вялікабрытанія, Германія, Канада і інш.). Штаб-кватэра ў Маніле (Філіпіны). Афіц. мэты: спрыяць развіццю эканомікі і знешняга гандлю краін Азіі, што сталі на шлях незалежнага развіцця; стымуляваць рэгіянальнае супрацоўніцтва, аказваць тэхн. дапамогу і дапамогу ў каардынацыі іх эканам. палітыкі. Вышэйшы орган — савет кіраўнікоў.

т. 1, с. 169

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

prime​3 [praɪm] v. інструктава́ць; за́гадзя забяспе́чваць зве́сткамі

♦ prime the pump стымулява́ць рост эканамі́чнай акты́ўнасці

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

spórnen vt

1) прышпо́рваць

2) заахво́чваць, стымулява́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

побужда́ть несов. (заставлять) прымуша́ць; (вызывать желание) падахво́чваць, заахво́чваць; (склонять к чему-л.) схіля́ць; (стимулировать) стымулява́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АДРЭНАКАРТЫКАТРО́ПНЫ ГАРМО́Н, картыкатрапін (АКТГ),

гармон пярэдняй долі гіпофіза, які стымулюе функцыю кары наднырачнікаў (выпрацоўку картызону). Поліпептыд складаецца з 39 рэшткаў амінакіслот. Выдзяленне АКТГ рэгулюецца гармонам гіпаталамуса кортыкаліберынам. На яго сакрэцыю ўплываюць антыдыурэтычны гармон, катэхаламіны, вазаактыўны інтэрстынальны пептыд, картызол, ангіятэнзін. Пры дзеянні АКТГ на кару наднырачнікаў стымулюецца яе рост, паскараецца сінтэз бялку і РНК, павялічваецца сінтэз і сакрэцыя стэроідаў наднырачнікаў, што паскарае пераўтварэнне халестэролу ў прэгненалон. АКТГ у вял. колькасці можа выклікаць актывацыю ліпазы і ўзмацненне ліполізу, стымуляваць сакрэцыю інсуліну падстраўнікавай залозай. Прэпараты АКТГ атрымліваюць з гіпофіза свіней, авечак; выкарыстоўваюць як лек. сродкі пры захворванні сістэмы крыві, рэўматоідным артрыце, падагры, розных алергічных хваробах і інш.

т. 1, с. 137

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ánspornen vt

1) прышпо́рваць; падганя́ць

2) заахво́чваць, стымулява́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

побуди́ть​II сов. (заставить) прыму́сіць; (вызвать желание) падахво́ціць, заахво́ціць; (склонить к чему-л.) схілі́ць; (стимулировать) стымулява́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

spur​2 [spɜ:] v. (to) прышпо́рваць, падсцёбваць, падганя́ць; стымулява́ць

♦

spur a willing horse падганя́ць каго́-н. без патрэ́бы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)