сінклі́т, -а, Мі́це, м.

1. Сход вышэйшых саноўнікаў у Старажытнай Грэцыі (гіст.).

2. Сход духоўных асоб, духавенства.

Сабраўся ўвесь духоўны с. з кансісторскімі чыноўнікамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

храно́граф¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

Помнік старажытнай пісьменнасці, які паведамляе ўсеагульную гісторыю звычайна па біблейскіх легендах і візантыйскіх крыніцах.

Візантыйскія хранографы.

|| прым. хранаграфі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іані́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Іаніі (вобласці Старажытнай Грэцыі). // Які мае адносіны да архітэктурнага стылю, характэрнага Старажытнай Грэцыі і Іаніі. Іанічная архітэктура. Іанічная калона.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́ча, -а, н.

Народны сход у Старажытнай Русі і Беларусі гараджан для вырашэння грамадскіх спраў, а таксама месца такога сходу.

Полацкае в.

|| прым. вечавы́, -а́я, -о́е.

В. звон.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кісце́нь м. гіст. (від старажытнай зброі) Mrgenstern m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сатра́п, -а, мн. -ы, -аў м.

1. Намеснік правіцеля ў старажытнай Персіі і Індыі, які меў неабмежаваную ўладу.

2. перан. Самадур, дэспат, жорсткі начальнік, тыран.

|| прым. сатра́пскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сінакса́р, ‑а, м.

У старажытнай царкоўнай літаратуры — збор жыцій святых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

о́трак, ‑а, м.

Гіст. Член малодшай дружыны князя ў старажытнай Русі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палю́ддзе, ‑я, н.

У старажытнай Русі — збор даніны з княжацкіх васалаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

санскры́т, ‑у, М ‑рыце, м.

Літаратурная мова старажытнай Індыі; санскрыцкая мова.

[Санскр. samskrta — літаральна апрацаваны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)