ПАЛІТУ́РА (ням. Politur ад лац. politura паліроўка, аздоба),

спіртавы раствор прыроднай смалы (звычайна шэлаку). Выкарыстоўваюць для канчатковай апрацоўкі вырабаў з дрэва; утварае празрыстае пакрыццё з люстраным бляскам. Гл. таксама Лакафарбавыя пакрыцці.

т. 12, с. 9

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

спірта...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам «спірт», «спіртавы», напрыклад: спіртаачышчальны, спіртагонны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

álkoholhaltig, álkoholisch a спіртны́, алкаго́льны, спіртавы́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

духі́, ‑оў; адз. няма.

Спіртавы раствор пахучых рэчываў, што ужываецца як парфумны сродак. Акрамя водару кветак, у пакоі стаяў яшчэ ледзь улоўны пах тонкіх духоў. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ёд, -у, М ёдзе, м.

1. Хімічны элемент, крышталічнае рэчыва цёмна-шэрага колеру, якое здабываецца галоўным чынам з марскіх водарасцей.

2. Спіртавы раствор гэтага рэчыва, ужыв. ў медыцыне.

|| прым. ёдны, -ая, -ае і ёдзісты, -ая, -ае.

Ёдны раствор.

Ёдзісты прэпарат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

РЭАМЮ́Р ((Réaumur) Рэнэ Антуан) (28.2.1683, г. Ла-Рашэль, Францыя — 17.10.1757),

французскі прыродазнавец. Чл. Парыжскай АН (1708). Замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1737). Навук. працы ў галіне матэматыкі, фізікі, хім. тэхналогіі, заалогіі і інш. Вынайшаў спіртавы тэрмометр (1730), шкала якога паміж пунктамі замярзання і кіпення вады падзялялася на 80° (гл. Рэамюра шкала). Выкарыстаў мікраскоп для металургічных даследаванняў, выказаў прапанову атрымання штучнага шоўку.

Літ.:

Льоцци М. История физики: Пер. с итал. 1970.

т. 13, с. 537

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кататэрмо́метр

(ад ката- + тэрмометр)

спіртавы тэрмометр для вымярэння ахаладжэння, якое выклікаецца паветрам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

адго́н, -у, м.

1. гл. адагнаць.

2. Малако, з якога сепаратарам адагнана, аддзелена смятана.

Наліць парасятам адгону.

3. Прадукт адгонкі парай.

Спіртавы а.

4. Пра жывёлу: знаходжанне на пашы, не ў памяшканнях (спец.).

Авечкі на адгоне.

|| прым. адго́нны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Адгонная жывёлагадоўля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ДУХІ́,

парфумерны сродак; спіртавы ці спіртаводны раствор сумесей пахучых рэчываў — парфумерных кампазіцый і настояў. Маюць ад 10 да 50% кампазіцый, канцэнтраваныя — больш за 20%. У склад кампазіцыі звычайна ўваходзяць некалькі дзесяткаў розных пахучых рэчываў. Паводле характару паху падзяляюць на 2 групы: кветкавыя (імітуюць пах кветак) і фантазійныя (пах створаны фантазіяй парфумера). Д. сухія (сашэ) — пакецікі з паперы ці тканіны, напоўненыя цвёрдымі пахучымі рэчывамі (пялёсткі ружы, здробнены корань касача і інш.), якія кладуць у бялізну для надання ёй прыемнага паху. Гл. таксама Парфумерыя.

т. 6, с. 266

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІ́НСКІ ВІ́ННА-ГАРЭ́ЛАЧНЫ ЗАВО́Д «КРЫШТА́ЛЬ».

Засн. ў 1893 у Мінску як дрожджа-вінакурны з-д; выпускаў сухія дрожджы і спірт. У 1917—24 дзярж. спіртавы склад № 1 і гарэлачны з-д, у 1925—37 спірта-гарэлачны, у 1937—41 лікёра-гарэлачны з-д. У Вял. Айч. вайну разбураны, пасля вайны адноўлены як лікёра-гарэлачны з-д. З далучэннем у 1958 віннага і ў 1959 дражджавога з-даў — дрожджа-вінны камбінат. У 1964—70 галаўное прадпрыемства вытв. аб’яднання «Крышталь», у 1972—76 спірта-гарэлачны камбінат «Крышталь». З 1986 уваходзіць у вытв. аб’яднанне «Мінсккрухмалпрам». Асн. прадукцыя (1999): гарэлка збожжавая, каньяк, лікёр, аперытывы, настойкі горкія, крухмал. Мае 7 філіялаў і 23 фірменныя магазіны.

т. 10, с. 435

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)