Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прамтава́ры, ‑аў; адз.няма.
Агульная назва асноўных прамысловых тавараў бытавога спажывання (тканіны, абутку, адзення і пад.). Продаж прамтавараў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Verbráuchssteuerf -, -n уско́сны пада́так на прадме́т спажыва́ння
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БЕЛАРУ́СКІ ІНСТЫТУ́Т РЫ́НКУМіністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь.
Створаны ў 1992 у Мінску на базе Бел. філіяла Усесаюзнага НДІ па вывучэнні попыту насельніцтва на тавары нар.спажывання і кан’юнктуры гандлю. Асн. кірункі дзейнасці: навук.-даследчае, інфарм.-метадычнае і практычнае забеспячэнне фарміравання і рэгулявання ўнутр. рынку тавараў і паслуг на Беларусі; комплексныя даследаванні рынку тавараў нар.спажывання, праблем структурнай перабудовы сферы гандлю; удасканаленне тэарэт. і арганізацыйна-практычных асноў вывучэння рынку; даследаванне сац.-эканам. праблем спажывання; прагназаванне развіцця асн. элементаў і прапорцый рэгіянальнага рынку і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шырспажы́ў, ‑жыву, м.
Разм. Спажыванне чаго‑н., карыстанне чым‑н. у значным маштабе вялікай колькасцю людзей; прадукцыя, прызначаная для такога спажывання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
электрасе́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
Сукупнасць правадоў і збудаванняў, якія служаць для перадачы электраэнергіі ад месца вырабу да месц спажывання. Электрасетка завода. Высакавольтная электрасетка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
амерыканскі сацыёлаг і эканаміст. Скончыў Іельскі і Оксфардскі ун-ты. У 1951—60 праф. Масачусецкага тэхнал. ін-та, з 1969 — Тэхаскага ун-та. Дарадчык прэзідэнтаў Дж.Кенэдзі і Л.Джонсана. Адзін са стваральнікаў тэорыі індустрыяльнага грамадства. Аўтар тэорыі стадый эканам. росту. У працах «Стадыі эканамічнага росту. Некамуністычны маніфест» (1960), «Палітыка і стадыі росту» (1971) вылучаў 5 асн. этапаў, праз якія праходзіць кожнае грамадства: традыцыйнае грамадства (агр. грамадства з прымітыўным узроўнем вытв-сці, навукі і тэхнікі); пераходнае грамадства (першапачатковае накапленне капіталу, узнікненне цэнтралізаванай дзяржавы); стадыя зруху (перыяд прамысл. рэвалюцыі); стадыя сталасці (індустр. грамадства); эра высокага масавага спажывання (праблемы спажывання пераважаюць над праблемамі вытв-сці, гал. кірункі вытв-сці — паслугі і тавары масавага спажывання). Адзін з гал. прадстаўнікоў канвергенцыі тэорыі ў саветалогіі. Навук. працы Р. паслужылі адной з крыніц постіндустрыяльнага грамадства тэорыі.