поласці або міжклетачныя прасторы, якія ўзнікаюць у органах раслін у працэсе гістагенезу пры раз’яднанні суседніх клетак, іх растварэнні або разрыве з наступным адміраннем. Магчыма таксама змешанае ўзнікненне. Зліваючыся, М. ўтвараюць адзіную сістэму каналаў і сазлучаюцца з вонкавым асяроддзем праз вусцейкі. Спрыяюць паляпшэнню газаабмену ў клетках, у іх назапашваюцца прадукты сакрэцыі (камедзі, млечны сок, смала, слізі, эфірны алей і інш.), паступаюць пары вады пры выпарванні. Парэнхімная тканка з буйнымі М., напоўненымі паветрам, наз.аэрэнхімай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЎВО́ЛЬФІЯ (Ranvolfia),
род кветкавых раслінсям. кутравых. Каля 50 (па інш. звестках — да 100) відаў. Пашыраны ў тропіках, акрамя Аўстраліі. Трапляюцца на ўзлесках вільготных трапічных лясоў.
Кусты, паўкусты або дрэвы, якія ўтрымліваюць млечны сок. Лісце простае, суцэльнае, часта скурыстае. Кветкі ў верхавінкавых ці пазушных суквеццях. Плод — з 2 касцянак. Падземныя органы Р. змяінай (R. serpentina) і некат. інш. відаў маюць у сабе алкалоіды (рэзерпін, рэстынамін, іахімбін і інш.), якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне. Лек. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
смала́, -ы́, мн. смо́лы, смол, ж.
1. Ліпкі, здольны зацвердзяваць сок хваёвых і некаторых іншых раслін.
Яловая с.
2.перан. Прыставала, той, хто ліпне, прыстае да каго-н. (разм.).
Прыстаў як с.
○
Сінтэтычныя смолы — сінтэтычныя палімеры, здольныя пры перапрацоўцы ў выніку ацвярдзення ператварацца ў няплаўкія і нерастваральныя рэчывы.
|| ласк.смо́лка, -і, ДМ -лцы, ж. (да 1 знач.).
|| прым.смаляны́, -а́я, -о́е.
С. завод.
Смаляныя шпалы (апрацаваныя смалой).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ГЕВЕ́Я (Hevea),
род раслінсям. малачайных. Больш за 10 відаў. Пашыраны ў лясах трапічнай Амерыкі. Гевею бразільскую (H. brasiliensis), якая расце ў басейне р. Амазонка (а таксама 2 інш. віды), культывуюць у вільготных тропіках як асн. крыніцу каўчуку натуральнага.
Дрэва выш. 30—40 м. Лісце трайчастаскладанае. Кветкі дробныя, аднаполыя, сабраныя ў мяцёлчатыя суквецці. Плод каробачкападобны. Насенне авальнае, буйное (да 3 см), з шчыльнай карычневай абалонкай. Млечны сок мае ў сабе каўчук, для атрымання якога дрэва падсочваюць з 10—12-гадовага ўзросту. З аднаго дрэва атрымліваюць да 7,5 кт каўчуку за год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКАНО́С (Phytolacca),
род кветкавых раслінсям. лаканосавых. Каля 35 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках Амерыкі, Афрыкі, Паўд. і Усх. Азіі. У Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі інтрадукавана 6 відаў. Найб. вядомыя Л. амерыканскі (Ph. americana), які з 18 ст. культываваўся ў вінаробчых раёнах Еўропы (цёмна-чырв.сок ужываўся для падфарбоўкі віна, адсюль назва роду), і ягадны (Ph. acinosa).
Шматгадовыя травяністыя расліны, зрэдку кусты і дрэвы. Лісце чаргаванае, суцэльнакрайняе. Кветкі дробныя, пераважна двухполыя, у гронкападобных суквеццях. Плод сакаўны, ягадападобны. Лек., харч. і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫ́ТРУСАВЫЯ КУЛЬТУ́РЫ,
група вечназялёных раслін роду цытруссям. рутавых, якія вырошчваюць для атрымання пладоў. Каля 28 відаў: апельсін, грэйпфрут, мандарын, лімон, цытрон, бергамот, лайм, шэдак і інш. Пашыраны ў краінах Міжземнамор’я, Паўд. Азіі і Амерыкі, у т. л. ЗША, Кітаі, Японіі, Індыі, Пакістане, Аўстраліі. Плады Ц.к. вызначаюцца высокімі смакавымі якасцямі, маюць лімонную к-ту, цукры, вітаміны C, P, групы B, карацін. Іх выкарыстоўваюць у свежым і перапрацаваным выглядзе (сок, варэнне, цукаты), у кулінарыі (цэдра). З кветак, лісця і лупін атрымліваюць эфірныя алеі для парфумернай і харч. прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮБЕ́Я (Jubaea),
род кветкавых раслінсям. пальмаў: рэлікт стараж. флоры. 1 від — Ю. чылійская, ці слановая пальма (J. chilensis). Пашырана на ціхаакіянскім узбярэжжы Чылі на выш. да 1200 м. Культывуецца.
Дрэва выш. да 18 (25) м, дыям. да 1 м. Ствалы гладкія, попельна-шэрыя, укрытыя лісцевымі слядамі. На верхавінцы крона з перыстага лісця (60—100). Суквецце разгалінаванае. даўж. 1,2—1,4 м. Плод — касцянка. даўж. 4—5 см з мясістым каляплоднікам, падобны на какосавы арэх, ядомы. У насенні да 35% алею. Лісце выкарыстоўваюць для вырабу валокнаў. як дахавы матэрыял. З асяродка ствала атрымліваюць салодкі сок (дарослая расліна дае да 400 л) на патаку і віно (адсюль назва — мядовая пальма). Харч., тэхн., дэкар. расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
mlecz, ~u
м.
1.бат. асот (Sonchus L.);
2.сок (у раслін); малако (у рыб);
mlecz pacierzowy анат. спінны мозг
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
БІЯГЕ́ННЫЯ СТЫМУЛЯ́ТАРЫ,
рэчывы расліннага і жывёльнага паходжання, якія стымулююць і паскараюць працэсы рэгенерацыі тканак пры ўвядзенні іх у арганізм. Вучэнне пра біягенныя стымулятары распрацавана У.П.Філатавым (1933). Прэпараты, што маюць біягенныя стымулятары, рыхтуюць з тканак раслін (экстракт алоэ, кансерваваная трава расходніку — біясед, сок каланхоэ), жывёл і чалавека пасля знаходжання іх у неспрыяльных умовах (цемра, ахаладжэнне), ліманных (ФіБС) і глеевых гразяў, торфу, дзе колькасць біягенных стымулятараў абумоўлена вымерлай мікрафлорай, мікрафаунай і інш. Механізм дзеяння біягенных стымулятараў вывучаны недастаткова. Біягенныя стымулятары выкарыстоўваюць на лячэнне пры запаленчых, дэгенератыўных і атрафічных працэсах, доўга незагойвальных ранах, язвах, хваробах вачэй, экзэмах, трэшчынах і пераломах касцей, эндаметрытах, пры затрымцы паследу, бясплоднасці і інш. У жывёлагадоўлі з іх дапамогай стымулююць рост маладняку, мнагаплоднасць с.-г. жывёл, павелічэнне іх прадукцыйнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРАЦЭ́НА (Dracaena),
род кветкавых раслінсям. драцэнавых. Каля 150 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках Усх. паўшар’я. Растуць на горных схілах, у прыбярэжных вільготных лясах. На Беларусі ў аранжарэях і пакоях вырошчваюць Д. пахучую (D. fragrans), стракаталістую, дзярэмскую (D. deremensis), зеленалістую Гукера (D. hookeriana).
Шматгадовазялёныя дрэва- і кустападобныя расліны. Лісце сядзячае, падоўжана-ланцэтападобнае, скурыстае, цвёрдае, зялёнае, шэра-зялёнае або стракатае. Кветкі правільныя, двухполыя, звычайна белыя, крэмаватыя, жаўтаватыя або ружовыя, пахучыя, сабраны на верхавінках у мяцёлкі або пучкі. Плод — ягада. Цвітуць рэдка. Размнажаюць насеннем, верхавінкавымі або сцябловымі чаранкамі. Тэхн. (лаканосныя, фарбавальныя, валакністыя), лек. і дэкар. расліны. Некаторыя дрэвападобныя віды Д., у якіх з надрэзаў кары выцякае хрывава-чырв. смаляністы сок, наз.драконавым дрэвам.