Разм. Тое, што і задушыць. — А! — махнуў рукою Нічыпар, — ёсць прыказка: «Ці памёр Гаўрыла, ці яго скула задавіла».Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАРБУ́НКУЛ (лац. carbunculus літар. вугалёк; стараж.-рус. назва вуглявік, скула),
вострае дыфузнае гнойна-некратычнае запаленне глыбокіх слаёў скуры і падскурнай клятчаткі вакол групы валасяных мяшочкаў і тлушчавых залоз. Узбуджальнікі — гнаяродныя бактэрыі. Найчасцей бывае на патыліцы, паясніцы, твары. Узнікненню К. садзейнічаюць знясіленне арганізма, парушэнне абмену рэчываў (дыябет цукровы), вітамінная недастатковасць. Прыкметы: цяжкі агульны стан (дрыжыкі, т-ра цела да 40 °C), шырокае амярцвенне тканак. Ускладненні (найчасцей пры К. твару) — сепсіс, тромбафлебіт. Лячэнне тэрапеўтычнае, хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
cheekbone
[ˈtʃi:kboʊn]
n.
ску́лаf.
with high cheekbones — скула́сты
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
furuncle
[ˈfjurʌŋkəl]
n., Med.
ску́лаf., фуру́нкул -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
carbuncle[ˈkɑ:bʌŋkl]n.
1. карбу́нкул, ску́ла
2.AmE архітэкту́рная недарэ́чнасць (абразлівы для вока будынак)
3. карбу́нкул (каштоўны камень)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
скуля́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Разм. Тое, што і скула 2; балячка. — А я на братавым карку, як скулянка, сяджу: ем, п’ю, а ў хату з мяне аніякай карысці.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ску́лачнік ‘мальва кучаравая, Malva crispa L.’ (Кіс., Дэмб. 1, Інстр. 2), тое ж ску́льнік (Нас., Гарэц.), ску́лашнік (Касп.), ску́лішнік (Бяльк.). Да скула (гл.), таму што лісце расліны як размякчальны сродак прыкладваецца да скул, нарываў. Магчыма, сюды ж скула́ — “гэта ў нас так водарасць завуць, зялёную, махнатую, з чырвонай верхавінкай ’ (У. Караткевіч, Маладосць, 1987, 1, 156).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скуля́снік ‘трыпутнік ланцэталісты, Plantago lanceolata L.’ (Бейл.). Да скула (гл.). Матывы намінацыі такія ж, як і ў скулачнік (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жы́жаўка ’скула’ (Клім.). Відаць, звязана з коранем дзеяслова жыгаць ’апякаць’ (гл.). Паводле мадэлі барадаўка — назвы іншай балячкі; параўн. жыжа2.