утаі́ць, утаю, утоіш, утоіць; зак., каго-што і здадан.сказам.
1. Захаваць у тайне, скрыць ад іншых. Далажыў [Пішчыкаў], чым займаўся полк. Нічога не ўтаіў, усё расказаў.Алешка.Не ўтаю, што часамі журыўся Я вясенняю звонкай парой.Астрэйка.Салдаты стрымлівалі слёзы, стараючыся ўтаіць іх ад камандзіра.«ЛіМ».
2. Прысвоіць. Утаіць чужыя грошы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замаўча́ць1, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
Разм. Замоўкнуць, змоўкнуць. Госць дыпламатычна замаўчаў, і яны перавялі гаворку на другую тэму.Сіняўскі.
замаўча́ць2, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.
Разм. Наўмысля скрыць, не даць даведацца, не сказаць пра што‑н. Нельга замаўчаць імя вялікага вучонага. □ Кіруючыя колы ЗША імкнуцца прынізіць, зменшыць, замаўчаць, сказіць праўду пра нашы дасягненні.«ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
замаскірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.
Зрабіць непрыметнай сваю прысутнасць, схаваўшыся за што‑н., прыкрыўшыся чым‑н. [Віктар] замаскіраваўся ў густым вішняку ля плота і пачаў назіраць за поплавам.Федасеенка.У хмызняку, за гародамі, нашы танкі замаскіраваліся і ў змроку, перад світаннем, сышліся з фашысцкімі браневікамі і танкеткамі.Кухараў.//перан.Скрыць свае намеры, сутнасць. З шваграм-манцёрам пайшоў [шавец] па манцёрству, каб гэтым замаскіравацца, схавацца.Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ukryć
ukry|ć
зак.
1. схаваць, укрыць;
~ć zbiega — утаіць (схаваць) уцекача;
~ł twarz w dłoniach — ён закрыў твар рукамі;
2.скрыць, схаваць, утаіць;
~ć dochody — скрыць даходы;
nie da się ~ć, że ... — трэба прызнаць, што...
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
затаі́ць, ‑таю, ‑тоіш, ‑тоіць; зак., што.
Скрыць, утаіць ад іншых (думкі, пачуцці і інш.). Затаіць сваю віну. Затаіць крыўду. Затаіць мару. □ Рэдкі казак не затаіў нянавісць да палкоўніка, калі была абвешчана воля апошняга: кожны казак, як і салдат, мусіў быў праходзіць строй.Мікуліч.Бацька будзе злаваць. Злосці сваёй ён не выкажа Алесю, затоіць яе ў сабе.Галавач.
•••
Затаіць дыханне (дых, дух) — стрымаць дыханне (перастаць дыхаць ад вялікага хвалявання, здзіўлення і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пратэ́ст, ‑у, М ‑сце, м.
1. Рашучае пярэчанне супраць чаго‑н., заява аб нязгодзе з чым‑н., аб нежаданні чаго‑н. Сваім удзелам у жалобным шэсці людзі дэманстравалі пратэст супраць паліцэйскага гвалту.У. Калеснік.Спроба бацькі забраць яго з рук Максіма сустрэла рашучы пратэст хлопчыка.Шамякін.Слухаючы разважанні старога Скуратовіча, Кандрат Назарэўскі не можа скрыць свайго абурэння і пратэсту.Барсток.
2. Афіцыйнае выказванне нязгоды з якім‑н. рашэннем, пастановай. Пратэст пракурора.//Спец. Афіцыйнае пацвярджэнне факта нявыплаты ў тэрмін па вэксалі, якое дае трымальніку апратэставанага вэксаля перавагі пры сыскванні доўгу. //Спец. Афіцыйная заява капітана марскога судна, якая пратакаліруе факт аварый судна або псавання грузу. Марскі пратэст.
[Ад лац. protestor — публічна даказваю.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скры́ты, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.адскрыць.
2.узнач.прым. Схаваны ад чыіх‑н. вачэй; нябачны. Сяргееў хацеў ісці скрытымі мясцінамі, па лазняку. □ Валодзя ведаў карацейшую дарогу.Федасеенка.// Замаскіраваны, тайны. Скрытая барацьба. Скрытыя падкопы ворагаў.
3.узнач.прым. Без характэрных знешніх прыкмет; унутраны. Скрытая форма хваробы.// Які не выяўляецца яскрава, скрываецца (пра пачуцці, адчуванні і пад.). Тонкія, таксама падфарбаваныя вусны нервова ўздрыгвалі, вялікія сінія вочы глядзелі журботна, з вялікім скрытым болем.Шашкоў.
4.узнач.прым. Які ўласцівы каму‑, чаму‑н., але яшчэ не выявіўся або знешне незаўважальны. Скрытыя сілы. □ Адам Міцкевіч, чытаючы лекцыі ў парыжскім Калеж дэ Франс, гаварыў .. аб скрытых, патэнцыяльных магчымасцях беларускай мовы.Мальдзіс.
•••
Скрытая камерагл. камера.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́ска
(фр. masque < іт. maschara, ад ар. maschara = насмешка)
1) накладка на твар у форме звярынай морды ці чалавечага аблічча, якую надзяваюць у час спектакляў, маскарадаў, або проста накладка з прарэзамі для вачэй, каб не быць пазнаным;
2) засцерагальнае прыстасаванне для твару (напр. м. процівагаза);
3) слой накладзенага на твар лекавага саставу, крэму і інш.;
4) перан. прытворства, якім спрабуюць скрыць што-н.(напр. м. абыякавасці).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
затаі́цца, ‑таюся, ‑тоішся, ‑тоіцца; зак.
1. Схавацца, прытаіцца, імкнучыся застацца незаўважаным. Хлопцы затаіліся ў засені кустоў бэзу і сачылі адтуль за малымі.Шыловіч.Маленькі краб, выкінуты хвалямі на бераг, затаіўся пад каменем, дзе засталося крыху вільгаці, і пагражальна варушыць чорнымі клюшнямі.Бяганская.//перан.Разм. Імкнучыся застацца нявыяўленым, часова спыніць сваю дзейнасць. — Нам неабходна ўстанавіць пастаянны нагляд за Грыбоўскім і дзедам Гаўрылам. Толькі дзейнічаць трэба вельмі асцярожна. Пачнём ім мазоліць вочы, яны адразу здагадаюцца, затояцца...Курто.Белыя затаіліся, чакаюць большых сіл.Галавач.
2.перан.Скрыць, утаіць ад іншых свае думкі, пачуцці. Затаіцца ў сабе. □ Магла б тады ў крыўдзе затаіцца, Замкнуць давер’я дзверы на ключы І з пуцявіны выбранае збіцца, Навобмацак уперад ідучы, Калі б не дзядзька той мяне суцешыў.Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)