нагнясці́, -гняту́, -гняце́ш, -гняце́; -гняцём, -гнецяце́, -гняту́ць; -гняці́; зак., што і чаго.

Пры дапамозе ціску перамясціць і сканцэнтраваць у абмежаванай прасторы (газ, вадкасць).

Н. паветра.

|| незак. нагнята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. нагнята́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цэнтралізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Сканцэнтраваць (сканцэнтроўваць) у адным цэнтры; аб’яднаць (аб’ядноўваць) у адным месцы, у адных руках. Цэнтралізаваць кіраўніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засяро́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.

Сканцэнтраваць думкі, увагу на чым-н. адным.

З. думкі.

З. увагу на чым-н.

|| незак. засяро́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. засяро́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; незак. засяро́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. засяро́джанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ушы́цца², -ы́юся, -ы́ешся, -ы́ецца; зак., у што (разм.).

1. З цяжкасцю пранікнуць куды-н.; залезці, схавацца ў чым-н.

У. ў натоўп.

У. ў салому.

2. перан. Сканцэнтраваць увагу на чым-н.

У. ў паперы.

|| незак. ушыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

завастры́ць, -вастру́, -во́стрыш, -во́стрыць; -во́страны; зак., што.

1. Зрабіць вострым (у 1 знач.).

З. аловак.

2. перан. Больш рэзка абазначыць галоўнае, істотнае ў чым-н.; падкрэсліць.

З. пытанне.

Завастрыць увагу на чымсканцэнтраваць увагу на чым-н.

|| незак. завастра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і заво́стрываць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

skupić

I зак.

скупіць;

гл. skupować

II зак.

1. сканцэнтраваць, засяродзіць; сабраць;

skupić uwagę — сканцэнтраваць увагу;

2. аб’яднаць; з’яднаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

нагнясці́, ‑гняту, ‑гняцеш, ‑гняце; ‑гняцём, ‑гнецяце; зак., што і чаго.

Пры дапамозе ціску перамясціць і сканцэнтраваць у абмежаванай прасторы (газы, вадкасці і г. д.). Нагнясці ваду. Нагнясці паветра.

•••

Нагнясці ціск (спец.) — павялічыць ціск.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заціка́віцца, ‑каўлюся, ‑кавішся, ‑кавіцца; зак., кім-чым і без дап.

Адчуць цікавасць да каго‑, чаго‑н.; сканцэнтраваць сваю ўвагу на кім‑, чым‑н. [Надзя] зацікавілася работай гуртка і наведвала яго з вялікай ахвотай. Шахавец. Сонцаў адчуў, як слухачы яго зацікавіліся адразу. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДАМІНА́НТА [ад лац. dominans (dominantis) пануючы] у фізіялогіі часовы пануючы ачаг узбуджэння ў ц. н. с., які ахоплівае адзін ці некалькі цэнтраў і вызначае характар рэакцый арганізма ў адказ на вонкавыя або ўнутр. раздражняльнікі. Вучэнне аб Д. як агульным прынцыпе работы нерв. цэнтраў, сфармуляваў А.А.Ухтомскі (1911—23). Д. вылучаецца высокай устойлівай узбудлівасцю, здольнасцю прыцягваць, акумуляваць і падсумоўваць сігналы, што паслядоўна паступаюць, а таксама тармазіць рэакцыю інш. нерв. цэнтраў на прызначаныя ім імпульсы. Гэта дазваляе, напр., у працэсе творчай дзейнасці цалкам «паглыбіцца ў працу», сканцэнтраваць на ёй усю ўвагу, адцягнуцца ад пабочных раздражняльнікаў. Д. складаецца пад уплывам рэфлекторнай актыўнасці, уздзеяння гумаральных фактараў і з’яўляецца асновай фарміравання матывацыйных паводзін (харчовых, палавых і інш.). У эксперыменце Д. можа быць створана непасрэдным уздзеяннем на нерв. цэнтры слабым эл. токам або некат. фармакалагічнымі рэчывамі. Д. ў вышэйшых цэнтрах галаўнога мозга з’яўляецца фізіял. асновай шэрагу складаных псіхічных з’яў.

У.​М.​Калюноў.

т. 6, с. 31

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

масі́раваць 1, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каго-што.

Рабіць масаж. Не звяртаючы ўвагі на ўдары крылаў, [дзед] пачаў масіраваць мускулістае цела птушкі. Беразняк.

[Ад фр. masser — рабіць масаж.]

масі́раваць 2, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго-што.

Спец. Сканцэнтраваць (канцэнтраваць) у адным месцы (войскі, авіяцыю, артылерыйскі агонь і пад.).

[Ад фр. maser.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)