сяка́ч I (род. секача́) м.
1. (механизм) сека́ч;
2. (орудие для рубки) тя́пка ж., се́чка ж.
сяка́ч II (род. секача́) м., зоол. сека́ч
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
ре́зка ж.
1. (действие) рэ́зка, -кі ж., рэ́занне, -ння ср.; см. ре́зать;
2. (мелко разрезанная солома для корма) обл. се́чка, -кі ж.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
Сячка́рня ’саломарэзка’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Гарэц.; лях., Янк. Мат.; Сцяшк., Сл. ПЗБ, Варл.), сечка́рня ’тс’ (ТС, Арх. Вяр., Сл. ПЗБ), сячка́рка ’тс’ (Некр. і Байк., Мат. Гом.). Да сечка 1 (гл.); магчыма, запазычанне з польскай, дзе першапачаткова, паводле словаўтварэння, — суф. ‑arnia, параўн. suszarnia, sieczkarnia ’памяшканне, дзе захоўваюць або рэжуць сечку’, пазней ’машына для рэзання сечкі’, замест sieczkarka ’тс’ (Варш. сл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Кічка 1 ’гронка’ (Мат. Гом.), ’хамуціна, падціснутая пад клешнямі хамута’, ’валік з ануч, які насілі маладзіцы пад чапцом’ (Нар. словатв., Тарнацкі, Studia). Рус. кичка ’сабраныя ў пучок валасы жанчыны’, укр. кичка ’старадаўні галаўны ўбор жанчыны’, ’пракладка пад хамутом’, балг. кичка ’галаўны ўбор’, серб.-харв. (ц.-слав.) кычька ’валасы’, польск. kiczka ’пучок, звязка, маленькі сноп саломы, валік валасоў у жанчыны’, чэш. kyčka ’пучок валасоў, чуб, кутас, вязка’. Да прасл. kyčьka < kyka. Параўн. укр. кика ’галаўны ўбор маладой’, рус. кика ’жаночы галаўны ўбор’, ’частка хамута’, ст.-рус. кыка ’валасы на галаве, павязка’, ст.-слав. кыка ’пучок валасоў’, балг. кика ’тс’, серб.-харв. ки̏ка ’каса’, славен. кіка ’пучок валасоў’. Параўн. апафанічныя варыянты: лат. kika ’чуб’, ст.-інд. kucáte ’звіваецца’. Махэк₁, 243 мяркуе аб першасным значэнні ’пучок валасоў, чуб’ для прасл. kyka.
Кі́чка 2 ’сечка (для рубкі чаго-небудзь)’ (Мат. Гом.). Няясна. Магчыма кантамінацыя, семантычнае прыпадабненне кічка 1 да сечка.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
па́ранка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
Разм.
1. Запраўленая паранай бульбай ці мукой і завараная кіпнем сечка або мякіна на корм жывёле. [Гаспадар:] — Трэба карове паранкі ў апошні раз зрабіць,.. дык я мякіну бяру... Галавач. Гарэла газнічка, трашчаў за печчу цвыркун, пахла паранкаю і падгарэлаю бульбай. Грахоўскі.
2. Параная бульба ў лушпінах. Бацька мой служыў калісьці У пана за парабка. Век галодны, рад быў лыжцы Саладухі з паранкай. Гілевіч. Увайшлі [Галя і Васіль] у цёмныя сенцы — запахла бульбай-паранкай, нечым кіслым, але прыемным. Пташнікаў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Се́каўка ‘рыба шчыпоўка, Cobitis taenia L.’ (карэліц., З нар. сл.; Янк. 3.), се́чка ‘тс’ (Янк. 3.), секушка ‘тс’ (Жук.), сікоўка, сіколка ‘тс’ (там жа). Рус. (у Даля) сѣка ‘рыба ў’юн’, укр. сі́кавіця, сі́кавка, сіку́нка ‘шчыпоўка’, польск. siek, siekierka, чэш. sekavec, ст.-чэш. sekavec, дыял. sekavica, серб.-харв. sekuš ‘тс’. Да *sěkti ‘сячы’. Назва дадзена за вострыя калючыя шыпы пад вачамі; пасля таго, як яе ўхопіш, яна “сячэ” ў бакі гэтымі шыпамі; гл. Махэк₂ (540).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
запа́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Набыць патрэбныя якасці ў выніку запарвання. Дзежка запарылася.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць прыгодным для скарыстання ў выніку запарвання. Сечка вапарылася.
3. Разм. Доўга парачыся ў лазні, давесці сябе да знямогі. Запарыцца да паўсмерці.
4. Разм. Моцна стаміцца ад шпаркай або доўгай язды, хады, цяжкай працы. Язэп стараўся не адстаць, кульгаў і ўсё больш абапіраўся на кій. — Запарыўся я зусім, — нарэшце не вытрываў ён. Асіпенка. // перан. Адстаць, не справіцца з работай. З работай цяпер я, можна сказаць, проста запарыўся. За час адпачынку набралася безліч рахункаў. Ракітны.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Ка́ша ’густая страва з круп, звараных у вадзе або малацэ’ (ТСБМ, БРС). Слова вядома ва ўсіх слав. мовах. Параўн. рус. ка́ша, укр. ка́ша, польск. kasza, чэш. kaše, славац. kaša, балг. ка́ша, серб.-харв. ка̏ша, славен. káša, і г. д. Прасл. *kaša. Звычайна тлумачылі як *kāsi̯ā, якое быццам звязана з літ. kóšti ’кадзіць’ (гл. Бернекер, 1, 493; Траўтман, 120 і інш.). Гл. Фасмер, 2, 214. У новыя часы прапанавалі іншыя рашэнні (агляд гл. у Трубачова, Эт. сл., 9, 158–159). Цікавай здаецца ідэя семантычнай рэканструкцыі як «сечка» і, адпаведна, сувязі з *kositi, *česati.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
сече́ние в разн. знач. сячэ́нне, -ння ср.;
кони́ческое сече́ние мат. кані́чнае сячэ́нне;
живо́е сече́ние физ. жыво́е сячэ́нне;
сече́ние электри́ческого про́вода техн. сячэ́нне электры́чнага про́вада;
сече́ние (се́чка) ка́мня сячэ́нне ка́меня;
ке́сарево сече́ние мед. ке́сарава сячэ́нне;
золото́е сече́ние залато́е сячэ́нне.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
◎ Пехцяро́к ’вяровачная сетка для сена ў дарозе’ (Нас.), ’кашэль, торба’ (Нар. Гом.), пехцёрь ’тс’ (Растарг.), пехцяром ’быць неахайна апранутым’ (Нас.), пяхцер ’гультай’ (мазыр., Мат. Гом.), (перан.) пехірірок ’таўстун (пра дзіця)’ (Нас.), рус. кур., калуж. пехтерь, пехтерь ’кошык, у які натоптваюць сена’, цвяр. ’тоўстае пражэрлівае дзіцё’, смал. пяхцерь ’пяхцер’, ярасл., цвяр., пск. пехтёршпь ’несці нешта цяжкае’, ’шмат набіраць, напіхваць’, ’шмат і прагна есці’. Відаць, уграфінізм. Параўн. вепск. pehit ’мятая салома, сечка’, peksta ’мяць, таптаць’, ’мясіць, збіваць, перамешваючы’, а таксама эрзя-мардоўск. pʼetkʼel ’таўкач’. Гл. таксама пяхцер. Куркіна (Этимология–1970, 96–97) рус. пехтерь, пестер(ь) і да т. п. адносіць да прасл. *pьxali, pixati, уключаючы сюды рус. пест ’таўкач, кій’, славен. peši ’салома ў кулях, прызначаная для пакрыцця будынку’ і інш., і вызначае магчымасць семантычнага пераходу: ’хуткі рух са штуршком’ > ’піхаць, таўчы’ > ’плесці, віць, ткаць’ > ’нешта сплеценае’, што не зусім адпавядае семантыцы бел. лексем.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)