whiz(z)1 [wɪz] n.

1. свіст (кулі ў паветры)

2. infml ма́йстар, зна́ўца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

перасві́снуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм. Адказаць на свіст свістам, даць знаць пра сябе свістам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

gwizdek

м.

1. свісток; свістулька;

2. свіст

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

свісто́к, ‑тка, м.

1. Прыстасаванне, пры дапамозе якога ўтвараецца свіст. Граф Ельскі выняў з кішэні свісток і.. свіснуў. Пестрак.

2. Свіст, які ўтвараецца пры дапамозе такога прыстасавання. Уздыхнуў паравоз парай і без гудкоў, без свісткоў выбраўся на галоўны пуць. Лынькоў. Рэзкі свісток.. расплываецца ў хмызе і заціхае. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

shrill [ʃrɪl] adj.

1. прарэ́злівы; рэ́зкі, вісклі́вы;

a shrill whistle прарэ́злівы свіст

2. шу́мны, неўтайма́ваны;

shrill protests шу́мныя пратэ́сты

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ІСІКА́ВА (Такубоку) (сапр. Хадзімэ Такубоку; 28.10.1885, Хінота, прэфектура Іватэ, Японія — 13.4.1912),

японскі пісьменнік. Уваходзіў у літ. т-ва «Новая паэзія». Вядомасць прынеслі зб-кі «Жменя пяску» (1910), «Свіст і свісток» (1911), «Самотная цацка» (1912). Пісаў у традыц. форме танка і свабодным белым вершам. Паэзія І. шматгранная — ад любоўнай і пейзажнай лірыкі да паліт. вершаў, ад матываў песімізму да твораў, прасякнутых верай у лепшае будучае. Аўтар раманаў «Лёс таленту» (1906), «Наша група і ён» (1912) і інш.

Тв.:

Рус. пер. — Избр. лирика. М., 1971.

т. 7, с. 329

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Сві́сты экспр. ‘адзенне вузкае, цеснае’ (Юрч. Сін.). Параўн. польск. świstek ‘звітак’. Да свіст, свішч ‘вузкая адтуліна’ (гл.), параўн. размоўнае штаны дудачкамі (з вузкімі калашынамі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сіні́чы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сініцы, уласцівы ёй. Сінічы свіст каля двара, і з клёна, як з календара, лісты зрывае восень. Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цёхканне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. цёхкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Далятаў спеў салаўя: цоканне, перабор, пошчак, цёхканне і свіст. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

swish1 [swɪʃ] n.

1. свіст (пугі, касы і да т.п.)

2. шо́лах, шо́ргат, шамаце́нне;

the swish of silk шамаце́нне шо́ўку

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)