хла́маць

‘есці (пра свіней або абразліва пра чалавека)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. хла́маю хла́маем
2-я ас. хла́маеш хла́маеце
3-я ас. хла́мае хла́маюць
Прошлы час
м. хла́маў хла́малі
ж. хла́мала
н. хла́мала
Загадны лад
2-я ас. хла́май хла́майце
Дзеепрыслоўе
цяп. час хла́маючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Schwinemast

f - адко́рм свіне́й

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

раскармі́ць, -кармлю́, -ко́рміш, -ко́рміць; -ко́рмлены; зак., каго.

Сытна кормячы, зрабіць тлустым, сытым.

Р. свіней.

|| звар. раскармі́цца, -кармлю́ся, -ко́рмішся, -ко́рміцца.

|| незак. раско́рмліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

свінапагало́ўе, ‑я, н., зб.

Пагалоўе свіней.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сы́рамяць, -і, ж., таксама зб.

Нядубленая скура (рагатай жывёлы, свіней, ласёў), якая ідзе на конскую збрую і розныя тэхнічныя вырабы.

|| прым. сырамя́тны, -ая, -ае.

Сырамятная аброць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

свіна́р, ‑а, м.

Працаўнік, які даглядае свіней.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рох, выкл.

Ужываецца гукапераймальна для абазначэння характэрных гукаў свіней.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свінаво́дства, ‑а, н.

Развядзенне свіней як галіна жывёлаводства. Калгаснае свінаводства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадко́рмліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Адкарміць усіх, многіх. Паадкормліваць свіней.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакало́ць², -калю́, -ко́леш, -ко́ле; -калі; -ко́латы; зак.

1. што. Прыкалоць іначай або ў іншым месцы.

П. значок.

2. каго. Закалоць усіх, многіх.

П. свіней.

|| незак. перако́лваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)