świdrować

незак. свідраваць;

świdrować oczami перан. свідраваць вачамі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

засвідрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

1. Пачаць свідраваць.

2. перан. Пачаць дзьмуць (аб пранізлівым ветры).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забури́тьII сов. (начать бурить) пача́ць буры́ць, пача́ць свідрава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дасвідрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Скончыць свідраваць; давесці свідраванне чаго‑н. да канца ці да якога‑н. месца. Дасвідраваць дзірку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пабуры́ць, ‑буру, ‑бурыш, ‑бурыць; зак., што.

Разм.

1. Разваліць, паламаць; разбурыць. Пабурыць сцірту дроў. Пабурыць плот.

2. Бурыць, свідраваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДРЫЛЬ (ад ням. drillen свідраваць),

ручны інструмент або машына для свідравання і апрацоўкі адтулін у метале, дрэве, пластмасе і інш. Бываюць эл., пнеўматычныя (ратацыйныя, з пнеўматычным лопасцевым рухавіком) і ручныя. Электрадрыль складаецца з эл. рухавіка, зубчастай перадачы і патрона для свердла. Скорасць вярчэння да 2200 аб/мін і болей. З рознымі прыстасаваннямі можа выкарыстоўвацца для фрэзеравання, шліфавання, паліравання і інш.

Дрыль электрычны: 1 — электрарухавік; 2 — махавік; 3 — патрон; 4 — валік; 5 — зубчастая перадача; 6 — курковы пераключальнік.

т. 6, с. 226

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Таблява́ць ’пракручваць, свідраваць дзіркі, заганяючы ў іх драўляныя гвазды’ (дзятл., Сл. ПЗБ), тэблева́тысвідраваць’ (бяроз., Шатал.). Вытворнае ад тэбель, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

wywiercać

незак. выкручваць, высвідроўваць; свідраваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

забу́ривать несов., техн. прабу́рваць, буры́ць, прасвідро́ўваць, свідрава́ць; см. забури́тьI;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

drllen vt

1) свідрава́ць

2) муштрава́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)