анты́хрыст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Паводле вучэння хрысціянскай царквы галоўны праціўнік Хрыста. [Пятрусь:] — Залатыя рукі [у сына]! Ды што ж без галавы. Талстога знайшоў, антыхрыста. Адрокся ад царквы святое, ад бога, ад роду, ад бацькоў. Брыль.

2. Разм. Ужываецца як лаянкавае слова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДРЫНЬ (Савелій Рыгоравіч) (4.1.1912, в. Таўбозіна Бранскай вобл., Расія — 25.6.1944),

удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Радавы Д. вызначыўся пры вызваленні Гомельскай вобл.: 25.6.1944 у баі за в. Святое Возера Рагачоўскага р-на разам са ст. лейтэнантам В.С.Уткіным з гранатамі кінуўся пад самаходную гармату «фердынанд»; цаной свайго жыцця воіны сарвалі контратаку праціўніка.

С.Р.Дрынь.

т. 6, с. 227

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІ́РАВА,

вёска ў Жлобінскім р-не Гомельскай вобл. Да 1939 наз. Святое. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 29 км на У ад г. Жлобін, 78 км ад Гомеля, 13 км ад чыг. ст. Салтанаўка. 1147 ж., 428 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 8, с. 275

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІ́ЦЬБІЧ (Юрка) (сапр. Шчарбакоў Георгій; 15.6.1905, г. Веліж Смаленскай вобл. — 4.1.1975),

бел. пісьменнік і культ. дзеяч. У 1922—33 працаваў у Маскве на хім. заводзе. Пераехаў на Беларусь, удзельнічаў у напісанні гісторыі віцебскіх, гомельскіх і барысаўскіх фабрык. Быў удзельнікам Віцебскай, Гомельскай, Беластоцкай экспедыцый, узначальваў Аршанскую экспедыцыю па даследаванні, уліку і ахове помнікаў гісторыі, архітэктуры і мастацтва. У час Вял. Айч. вайны супрацоўнічаў з фашыстамі, быў членам т.зв. Цэнтр. ўрада бел. культ. згуртавання. З 1944 у Германіі, у 1946 стварыў бел. літ. згуртаванне і час. «Шыпшына», арганізаваў выданне час. праваслаўных беларусаў «Звіняць званы св. Сафіі». Пасля пераехаў у ЗША. Друкаваўся з 1929 у час. «Узвышша». Першая кн. прозы «Смерць Ірмы Лаймінг» (1932). У 1937 выдаў кн. «Формула супраціўлення касцей», у 1944 у Берліне — зб. публіцыстыкі «Веліжскія паўстанцы» і «Нацыянальныя святыні». Аўтар кн. «Плыве з-пад Святое гары Нёман» (ч. І, Мюнхен, 1956), «Мы дойдзем» (Нью-Йорк, 1974, на рус. мове). Пакінуў успаміны пра бел. пісьменнікаў.

Тв.:

Плыве з-пад Святое гары Нёман: Рэпр. выд. Мн., 1995.

т. 4, с. 237

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

скампраметава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

Зняславіць каго‑н. чым‑н.; паставіць у няёмкае становішча. [Бародка:] — Званне настаўніка — святое званне... І калі запляміць яго, скампраметаваць — не будзе вам павагі ні ад вучняў, ні ад бацькоў. Шамякін. [Настаўніца:] — Ахвотна запішу адрасы і нават дам запіску. Спадзяюся, што ніхто мяне не скампраметце? Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Святы́нясвятое, асвечанае месца, храм’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Стан.), ст.-бел. свѧтынѧ ‘тс’. Кніжнае запазычанне з рус. святыня ‘тс’ (< ц.-слав. свѧтыни ‘тс’) або з польск. świątynia ‘тс’, што лічыцца запазычаннем з ст.-чэш. svatyně, svatina ‘тс’ у сувязі з агульным кірункам запазычвання хрысціянскай тэрміналогіі (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 383).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МІ́НСКАЕ ДУХО́ЎНАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧА,

спецыяльная навуч. ўстанова, якая дае пач. духоўную адукацыю. Засн. ў 1989 у Мінску. Рыхтуе спецыялістаў царк. спеваў (пеўчых, псаломшчыкаў, рэгентаў) для прыходаў Бел. правасл. царквы. Выкладаюцца (1999): біблейская гісторыя, царк. статут, катэхізіс, Святое пісанне, гісторыя царквы, літургіка, псіхалогія царк. зносін, царк.-слав. мова, тэорыя музыкі, сальфеджыо, дырыжыраванне, царк. хар. спевы, чытанне хар. партытур і інш. Прымаюцца асобы ва ўзросце да 35 гадоў з сярэдняй і вышэйшай адукацыяй. Навучанне дзённае.

т. 10, с. 412

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Пісьмя́, ‑мені ’граматнасць’ (Нас.), пісьмёны ’старажытныя пісьмовыя знакі, літары’ (ТСБМ), стараж.-рус. письмя ’пісьмовы знак, літара’ (1057 г.), ’пісьмовы тэкст, тое, што напісана’ (XII ст.), святая, священная писменаСвятое письмо’ (1073 г.); ст.-польск. piśmię = польск. pismo, чэш., славац. písmeno ’літара’, ст.-слав. писмѧ ’літара’, ’пісьмёны’. Прасл. дыял. *pisьmę паходзіць з *pisьmo (Бязлай, 3, 41). Да пісьмо (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

накірава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. накіраваць (у 3, 4 знач.).

2. Кірунак развіцця якога‑н. дзеяння. [Рыбнікаў:] Святое пачуццё нянавісці да ворага трэба трымаць у руках, даць яму разумнае накіраванне. Пара можа і лакаматыў рухаць, і кацёл узарваць. Крапіва.

3. Дакумент аб прызначэнні куды‑н. У той жа дзень .. [Люба] атрымала накіраванне на працу ў свой раён. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАЛЬВА́РЫЯ (ад лац. calva чэрап),

у католікаў Беларусі, Літвы і Польшчы святое месца, куды збіраліся натоўпы набожных, хворых, калек, старцаў на пакаянне. Пачалі засноўвацца як апорныя пункты каталіцызму ў 2-й пал. 16 — пач. 17 ст. на ўзгорках і ў лесе, часта на месцах б. язычніцкіх капішчаў. Найстарэйшая К. каля Вільні вядома з 1564. У цэнтры К. звычайна ставілі капліцу, будавалі касцёл або кляштар. К. былі ў Мінскім, Барысаўскім, Вілейскім і інш. паветах. У Мінску пад гэтай назвай захаваліся могілкі.

т. 7, с. 489

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)