kuchen

vi пы́хкаць, задыха́цца, сапці́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Со́пцісапці’, ‘спаць’ (Нас.), ‘сапці’ (Байк. і Некр.). Параўн. славен. zasópsti ‘заснуць, праспаць’. Паводле Сноя (SR, 36, 1, 102), рэдкая беларуска-славенская ізасема *sopti ‘спаць’ сведчыць, што значэнне ‘спаць’ у асновы і.-е. *su̯ep‑ развілося на базе ‘дыхаць’. Параўн. сапці, спаць, сон (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Са́паць, гл. сапці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Са́пко ’топка’ (ТС). Да сапці (гл.), параўн. польск. sapy; sapowisko ’балота’. Магчыма, семантычнае запазычанне з польск., таму што дэрываты ад сапці ў беларускай мове са значэннем ’балоцісты’ як быццам бы не адзначаны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

schnufen

vi сапці́, пы́хкаць; храпці́ (пра жывёл)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

пасо́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Сапці злёгку, ціха або час ад часу. Макар уладкаваўся сабе ў цяньку і паціху пасопваў носам. Б. Стральцоў. Сяргейка ціхенька пасопваў, уткнуўшыся тварам у падушку. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паса́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Час ад часу сапці. У палатцы бесклапотна пасапваў Гошка. У спальным мяшку варочаўся Савін. Лукша. Стомленыя перадад’езднымі турботамі людзі ў сне пасапвалі, уздыхалі, пахрапвалі, ускрыквалі, мармыталі. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

jppen, jpsen

vi разм. перары́віста ды́хаць, пы́хкаць, сапці́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

пыхце́ць, ‑хчу, ‑хціш, ‑хціць; незак.

1. Цяжка дыхаць, сапці. Пыхцела Юля, упіралася, падала, паднімалася і зноў падала, але свайго дамаглася. Гарбук.

2. Тое, што і пыхкаць. А чыгунок, бы пан пузаты, Кіпіць, пыхціць, шуміць заўзята. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сапе́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. сапці, а таксама гукі гэтага дзеяння. Нехта з цяжкім сапеннем паспешліва набліжаўся да нас. Няхай. Некалькі разоў пасярэдзіне ракі пачынаўся шум, плюханне, нібы сапенне; потым пачынаў варушыцца нейкі велізарны звер. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)