Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
хо́бі, нескл., н.
Разм. Якое‑н. захапленне, любімы занятак у вольны час. Можа гэта яго [Сівалоба] хобі. Ёсць жа ў яго, Антанюка, сваё хобі — паляванне.Шамякін.Па тым заняпадзе, які пануе тут [у садзе], можна меркаваць, што садоўніцтва — не маё хобі.Васілёнак.
[Англ. hobby.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЖАЛЯЗНО́Ў Мікалай Іванавіч (28.10.1816, С.-Пецярбург — 27.1.1877),
рускі батанік і аграном. Акад. Пецярбургскай АН (1857). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1838). З 1847 праф. Маскоўскага ун-та, у 1861—69 арганізатар і дырэктар Пятроўскай земляробчай і лясной акадэміі ў Маскве. З 1858 першы прэзідэнт Рас.т-васадоўніцтва. Навук. працы па раслінаводстве, эмбрыялогіі і фізіялогіі раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНДАГА́Р,
горад на Пд Афганістана, каля падножжа адгор’яў Зах. Гіндукуша. Адм. ц. правінцыі Кандагар. Паводле паданняў, заснаваны Аляксандрам Македонскім. 225 тыс.ж. (1989). Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (жывёлагадоўля, садоўніцтва). Тэкст. ф-кі, фруктова-кансервавы з-д. Саматужныя рамёствы. Грабніца Ахмад-шаха Дурані і інш.арх. помнікі 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭМУ́КА (Temuco),
горад у цэнтр.ч. Чылі, на р. Каўтын. Адм. ц.вобл. Араўканія. Засн. ў 1881. Больш за 250 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Гандл. ц. с.-г. раёна (збожжавыя, бульба, садоўніцтва, жывёлагадоўля). Прам-сць: дрэваапр., харчовая. Рамесніцкая вытв-сць сярэбраных упрыгожанняў, шарсцяных коўдраў і інш. Гісторыка-этнагр. музей індзейцаў-араўканаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСЛЯНІ́СТАЯ ЛЕ́ТНЯЯ,
сорт грушы народнай селекцыі. Перспектыўны для аматарскага садоўніцтва ў паўд.-зах. і паўд. зонах Беларусі.
Дрэва моцнарослае, крона шырокапірамідальная, густая. Пладаносіць на 6—7-ы год. Сорт сярэднезімаўстойлівы. адносна ўстойлівы да бактэрыяльнага раку і паршы, часам, пашкоджваецца пладовай гніллю. Плады буйныя (140—160 г), жаўтавата-зялёныя з невял. буравата-чырв. румянцам. Мякаць белая, сакавітая. дробназярністая. масляністая, салодкая. Захоўваецца каля 2 тыдняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЧУ́РЫНСК,
горад у Расіі, у Тамбоўскай вобл., на р. Лясны Варонеж (бас.р. Дон). Цэнтр р-на. Засн. ў 1635. Да 1932 — Казлоў, перайменаваны ў гонар І.У.Мічурына. 123,5 тыс.ж. (1996). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: маш.-буд., металаапр., харчасмакавая, лёгкая, буд. матэрыялаў, мэблевая. Агульнарас. цэнтр садоўніцтва: Цэнтр. генетычная лабараторыя імя Мічурына, НДІ пладаводства імя Мічурына. 2 ВНУ. Краязнаўчы музей, дом-музей Мічурына, музей-сядзіба мастака А.М.Герасімава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАГА́НА,
горад у Японіі, у цэнтр.ч. в-ва Хонсю. Адм. ц. прэфектуры Нагана. Каля 370 тыс.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Цэнтр с.-г. раёна (садоўніцтва, кветкаводства, малочная жывёлагадоўля). Прам-сць: маш.-буд., харчасмакавая (кансервавая, тытунёвая), дрэваапрацоўчая; вытв-сцьмуз. інструментаў. Ун-т. Рэлігійны будыйскі цэнтр (храм Дзэнкодзі, 7 ст.; рэканструкцыя 18 ст.). Цэнтр зімовых відаў спорту. У Н. адбыліся XVIII зімовыя Алімп. гульні (1998). Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРШТЭ́ЙН Майсей Ісакавіч (5.4.1889, г. Смаргонь Гродзенскай вобл.—1968),
бел. вучоны ў галіне садоўніцтва. Д-рс.-г.н. (1944), праф. (1922). Скончыў Новаалександрыйскі ін-т сельскай гаспадаркі і лесаводства (г. Пулавы Люблінскага ваяв., Польшча). З 1922 у Горацкай с.-г. акадэміі. Абследаваў многія раёны Беларусі і Расіі для закладкі садоў з улікам рэльефу мясцовасці і прыроднага дрэнажу. Выяўляў каштоўныя мясц. сарты пладовых культур, вывучаў уплыў прышчэпы на прышчэпак, падбіраў прышчэпы для закладкі гадавальнікаў.