1. Кустовая садова-ягадная расліна сямейства агрэставых. Ад шашы дом аддзяляўся садам з чатырох яблынь і кустамі агрэсту і парэчак.Маўр.
2. Кісла-салодкія ягады гэтай расліны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Партэр (у садова-паркавым мастацтве) 8/289; 9/311
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БАСКЕ́Т (франц. bosquet ад італьян. baschetto лясок, гаёк),
дэкаратыўная група дрэў або кустоў, густа пасаджаных вакол невял. замкнёнага ўчастка геам. формы і падстрыжаных у выглядзе высокіх роўных сценак (шпалер). Ствараюцца ў парках, бат. садах, дэндрарыях. У зялёных сценках баскету часам выразаюць спец. нішы для скульптур або малых арх. формаў. У еўрап.садова-паркавым мастацтве пашыраны з 16—18 ст. На Беларусі вядомы ў парках 18 ст. (Дубайскі парк, у в. Вялікае Мажэйкава Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.). Элементы баскету выкарыстоўваюцца ў сучасным садова-паркавым мастацтве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСЦЮКО́ВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Ільянскім с/с Вілейскага р-на Мінскай вобласці. За 35 км на ПдУ ад Вілейкі, 91 км ад Мінска, 30 км ад чыг. ст. Уша. 122 ж., 50 двароў (1995). Помнік садова-паркавага мастацтва — парк 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
агрэ́ст
(польск. agrest, ад лац. agrestis = вясковы, палявы)
кустовая садова-ягадная расліна сям. агрэставых, пашыраная ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы і Паўн. Афрыцы, а таксама кісла-салодкія ягады гэтай расліны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГЕ́РМА (грэч. hermēs),
чатырохгранны слуп, завершаны скульпт. выявай галавы першапачаткова бога Гермеса (адсюль назва), потым стараж. багоў, з 5 ст. да н.э. і партрэтнымі выявамі дзярж. дзеячаў, філосафаў і інш. У ант. эпоху герма — пераважна межавы знак, паказальнік дарог, з 16 ст. — від дэкар. і садова-паркавай скульптуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРДАМІ́ЧЫ,
вёска ў Свіслацкім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 15 км на У ад г.п. Свіслач, 117 км ад Гродна, 6 км ад чыг. ст. Сакі. 495 ж., 210 двароў (1996). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Капліца. Помнік садова-паркавага мастацтва 2-й пал. 19 ст. — Вердаміцкі парк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЫНЁЎ,
вёска ў Беларусі, у Ляскавіцкім с/с Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. Цэнтр саўгаса. За 35 км ад Петрыкава, 214 км ад Гомеля, 19 ад чыг. ст. Капцэвічы. 646 ж., 281 двор (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік садова-паркавага мастацтва — парк 19—20 ст. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХІТЭКТУ́РА МАЛЫ́Х ФО́РМАЎ, малыя архітэктурныя формы,
розныя па характары і прызначэнні тыпы збудаванняў ці інш. аб’ектаў, якія дапаўняюць і дэталізуюць арх.-будаўнічую ці садова-паркавую кампазіцыю і з’яўляюцца элементам афармлення і добраўпарадкавання (мемарыяльныя стэлы, абеліскі, надмагіллі, фантаны, каскады, басейны, паркавыя павільёны, пандусы, балюстрады, агароджы, пергалы, вазы, дэкар. і прыдарожная скульптура і інш.). Ім належыць важная роля ў фарміраванні аблічча населеных пунктаў, трансп. магістраляў, зон адпачынку.
У адрозненне ад частак будынкаў і арх. дэталяў творы архітэктуры малых формаў адносна самастойныя. Ім належыць важнае месца ў кампазіцыі садова-паркавых ансамбляў, добраўпарадкаванні жылых груп, тэр. школьных і дашкольных устаноў, дзіцячых пляцовак і гарадкоў; яны — неад’емная частка сучасных населеных месцаў (электрасвяцільні, кіёскі, павільёны, гандл. аўтаматы, тэлефонныя будкі, стэнды для афіш і рэклама).
Да арт. Архітэктура малых формаў. Скульптура ў Алімпійскім парку Сеула. 1988.Да арт. Архітэктура малых формаў. Аркада галоўнага ўвахода стадыёна «Дынама» ў Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБІРЫ́НТ (ад грэч. labyrinthos) у садова-паркавым мастацтве, квадратны або круглы ў плане ўчастак парку з мудрагелістым размяшчэннем дарожак, аформленых шпалерамі ці баскетамі. Звычайна ў цэнтры меў пляцоўку з фантанам. Пашыраны ў рэгулярных парках Еўропы стыляў рэнесансу і барока. На Беларусі вядомы ў 17—18 ст. (паркі «Альба» пад г. Нясвіж, у гарадах Карэлічы і Крычаў, Бачэйкаўскі парк і інш.).