Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
soviet1[ˈsəʊviət]n. саве́т (орган улады);
the Supreme Soviet Вярхо́ўны Саве́т;
the SovietsСаве́ты;
under the Soviets пад Саве́тамі, пры Саве́тах;
village soviets сельсаве́ты
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
саве́т, ‑а, М ‑веце, м.
1.(з вялікай літары). Орган дзяржаўнай улады, які ажыццяўляе дыктатуру рабочага класа і з’яўляецца формай палітычнай арганізацыі сацыялістычнага грамадства. Вярхоўны Савет СССР. Савет Саюза. Савет Нацыянальнасцей. Вярхоўны Савет БССР. Раённыя Саветы народных дэпутатаў.//толькімн. (Саве́ты, ‑аў). Пра Савецкую ўладу. Мацней сціскаючы вінтоўкі, Саветы пойдзем бараніць.Глебка.
2. Назва некаторых органаў дзяржаўнага кіравання, якія складаюцца з выбарных або прызначаных асоб і маюць кіраўнічае значэнне ў жыцці дзяржавы, у дзейнасці якой‑н. галіны гаспадаркі. Савет Міністраў СССР. Рэспубліканскі Савет прафесійных саюзаў.
3. Распарадчы або дарадчы калегіяльны орган пры якой‑н. установе, арганізацыі, таварыстве і пад. Савет Бяспекі ААН. Вучоны савет інстытута. Педагагічны савет школы. Савет атрада. Мастацкі савет тэатра. Камандзірскі савет. Трэнерскі савет спартыўнага таварыства.
•••
Савет старэйшыя — орган сесіі Вярхоўнага Савета СССР.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мясцо́вы, -ая, -ае.
1. Звязаны з пэўнай мясцовасцю, уласцівы гэтай мясцовасці.
Мясцовыя гаворкі.
М. час.
2. Які дзейнічае толькі ў межах пэўнай тэрыторыі; не агульнадзяржаўны.
Мясцовыя Саветы дэпутатаў.
3. Які жыве ў пэўнай мясцовасці; не прыезджы, тутэйшы.
Мясцовыя жыхары.
4. Які робіцца ў пэўнай мясцовасці; не прывазны.
Мясцовыя тавары.
5. Які пашырае сваё дзеянне толькі на частку чаго-н. цэлага; не агульны.
Мясцовае запаленне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́бары, ‑аў; адз.няма.
Выбранне шляхам галасавання дэпутатаў у прадстаўнічы орган дзяржавы, службовых асоб, членаў арганізацыі. Выбары дэпутатаў ва ўсе Саветы дэпутатаў працоўных.. праводзяцца выбаршчыкамі на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні.Канстытуцыя БССР.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАЕ́ННЫ САВЕ́Т,
калегіяльны орган ваен. і паліт. кіраўніцтва, прызначаны для абмеркавання прынцыповых пытанняў ваен. будаўніцтва, арганізацыі ваен. дзеянняў, кіравання, падрыхтоўкі і забеспячэння войск. У залежнасці ад задач і прызначэння ваенны савет можа стварацца ў маштабе ўзбр. сіл, віду ўзбр. сіл, фронту, арміі, корпуса. Пастаянныя ваенныя саветы дарадчага характару існуюць у вышэйшых ваен. інстанцыях большасці дзяржаў свету. У Вялікабрытаніі пры Мін-ве абароны дзейнічае савет абароны, а пры дэпартаментах відаў узбр. сіл — адпаведныя яго к-ты (армейскі, ваенна-паветр., адміралцейства). Блізкія па структуры сістэмы ваенных саветаў існуюць у Германіі, Францыі і інш. У пач. Вял. Айч. вайны ў СССР існавалі ваенныя саветы франтоў на чале з камандуючымі войскамі, ВПС, войск ППА краіны, у 1942 — бранятанк. і механіз. войск, у 1943 — пры камандуючым артылерыяй і ваенным саветам. Гал. ўпраўлення фарміраванняў і ўкамплектавання Чырв. Арміі. У мясцовасцях, дзе абвешчана ваен. становішча, ваенныя саветы перадаваліся функцыі органаў дзярж. улады. Ва ўзбр. сілах краін СНД існуюць ваенныя саветы ў відах узбр. сіл, ваен. акругах, акругах ППА, на флатах, у арміях, флатыліях, пагран. войсках, войсках МУСі г.д. Вышэйшым калегіяльным органам ваен. кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь з’яўляецца калегія Мін-ва абароны, а ў ВПС, войсках ППА і армейскіх карпусах — ваенны савет.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
З’Е́ЗДЫ САВЕ́ТАЎ,
мясцовыя і цэнтр. органы ўлады сав. дзяржавы ў 1917—36. Склікаліся раённыя (пав.), абл. (губ.), краявыя, рэсп. (аўт. і саюзных рэспублік) і Усесаюзны з’езд Саветаў. Фарміраваліся шляхам выбараў, адкрытым галасаваннем. У гар. і сельскія Саветы дэпутатаў выбіралі на сходах, якія склікаліся паводле вытв. і тэр. прынцыпаў. У раённыя (пав.) Саветы ўваходзілі прадстаўнікі сельскіх і гар. Саветаў дадзенага раёна (пав.). Абл. (губ.), рэсп. і Усесаюзны З.С. фарміраваліся з прадстаўнікоў ніжэйшых Саветаў. З.С. саюзных рэспублік складалі прадстаўнікі абл. (губ.), краявых З.С. Разглядалі і вырашалі пытанні дзярж., гасп. і культурнага буд-ва. Усесаюзны і рэсп. З.С. прымалі найважн. пастановы па дакладах урада, канстытуцыйных пытаннях, праблемах развіцця гаспадаркі і культуры, абароны і знешняй палітыкі. Паводле Канстытуцыі СССР 1936 сталі дзейнічаць Саветы дэпутатаў працоўных. У БССР З.С. — вышэйшы орган дзярж. улады ў 1919—38. Адбылося 12 Усебел. з’ездаў Саветаў (гл.арт. пра кожны з’езд).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Саве́т ’назва некаторых органаў дзяржаўнага кіравання, якія складаюцца з выбарных або прызначаных асоб’, ’распарадчы або дарадчы калегіяльны орган пры якой-небудзь установе, арганізацыі, таварыстве і пад.’ (ТСБМ), ’савет, нарада’ (Бяльк.), саве́ты ’савецкая ўлада; савецкія людзі’ (Сл. ПЗБ, Скарбы). З рус.сове́т, сове́товать (Крукоўскі, Уплыў, 43). Рус. з царкоўнаславянскай, параўн. ст.-рус.съвѣтъ, ст.-слав.съвѣтъ, якое калькуе грэч.συμβούλιον ’нарада’; гл. Фасмер, 3, 705.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
саве́т, -а, М -ве́це, мн. -ы, -аў, м.
1. Адна з форм палітычнай арганізацыі грамадства, а таксама прадстаўнічы орган дзяржаўнай улады ў былым СССР.
Улада Саветаў.
Вярхоўны С.
Рэспублікі Беларусь.
Сельскі С.
Гарадскі С.
Мясцовыя Саветы.
С. нацыянальнасцей.
2. Назва некаторых органаў дзяржаўнага кіравання, якія складаюцца з выбарных або прызначаных асоб і маюць кіруючае значэнне ў жыцці дзяржавы, у дзейнасці якой-н. галіны гаспадаркі.
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.
3. Распарадчы або дарадчы калегіяльны орган пры якой-н. установе, арганізацыі, таварыстве і пад.
Савет Бяспекі ААН.
Вучоны с. інстытута.
Педагагічны с. школы.
Мастацкі с. тэатра.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ СЕЛЬСАВЕ́Т,
нізавы орган мясцовай дзярж. улады ў СССР у 1920—30-я г., ніжэйшая форма аўтаноміі. Ствараліся ў пунктах, населеных нац. меншасцямі. У БССР у той перыяд існавалі польскія, рус., укр., лат., літ., ням. сельсаветы, а таксама яўр.нац. местачковыя Саветы (разнавіднасць Н.с.).