Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭСПУБЛІКА́НСКІ ІНСТЫТУ́Т ПРАФЕСІ́ЙНАЙ АДУКА́ЦЫІ.
Засн. ў 1993 у Мінску на базе Рэсп. ін-та павышэння кваліфікацыі работнікаў нар. адукацыі. У 2003/04 навуч.г. ў ін-це дзейнічаюць: ф-т павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў прафес. адукацыі; адукац. цэнтры «Індустрыяльна-педагагічны каледж» і «Прафесійна-тэхнічны каледж»; цэнтры развіцця прафес. адукацыі, выхаваўчай работы, інфарм.-аналітычны, вучэбнай кнігі прафес. адукацыі; упраўленні метадычнага забеспячэння прафес.-тэхн. адукацыі і сярэдняй спец. адукацыі; аддзел метадычнага забеспячэння агульнай сярэдняй адукацыі. Ф-т ажыццяўляе павышэнне кваліфікацыі кіруючых і пед. работнікаў навуч. устаноў прафес. адукацыі, а таксама перападрыхтоўку на базе вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях: прафес. навучанне, сац. педагогіка, практычная псіхалогія, менеджмент у сферы адукацыі; на базе сярэдняй спец. адукацыі рыхтуюць кадры па спецыяльнасці «прафесійнае навучанне» з кваліфікацыяй «майстар вытворчага навучання». Вядуцца навук. даследаванні па праблемах: развіццё прац. рэсурсаў у сістэме прафес. адукацыі краіны; удасканаленне якасці прафес. адукацыі; кіраўніцтва інавацыйнай дзейнасцю ўстаноў прафес.-тэхн. і сярэдняй спец. адукацыі; распрацоўваюцца канцэпцыі і праграмы развіцця прафес.-тэхн. і прафес.-пед. адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, макеты адукац. стандартаў па розных спецыяльнасцях і інш. Выдаецца час. «Майстэрства». Апублікаваны працы: «Педагагічная сістэма вытворчага навучання ва ўмовах бесперапыннай шматузроўневай падрыхтоўкі» А.Х.Шкляра (1997), «Трансфармацыя прафесійнай адукацыі ў сучасным грамадстве» Э.М.Каліцкага (1997), «Адукацыя на мяжы стагоддзяў» М.І.Латыша (2-е выд. 2000), «Спецыяліст, майстар, прафесіянал: тэорыя і практыка мадэліравання» (2000), «Культура прафесійна-педагагічнай дзейнасці» Л.Л.Молчана (2001), «Праектаванне зместу прафесійнай адукацыі: тэорыя і практыка» М.В.Ільіна (2002), «Асноўныя палажэнні тэорыі прафесійнай адукацыі» (2003) і інш. У ін-це працуюць д-ры пед. навук М.І.Латыш, А.Х.Шкляр, А.Х.Шкляр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭСПУБЛІКА́НСКІ ІНСТЫТУ́Т ВЫШЭ́ЙШАЙ ШКО́ЛЫБеларускага дзяржаўнага універсітэта.
Засн. ў 1973 як Ін-т павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў грамадскіх навук пры БДУ. Сучасная назва з 2000. У 2003/04 навуч.г. ф-ты: павышэння кваліфікацыі, адукац. паслуг; цэнтры (метадычнага забеспячэння навуч.-выхаваўчага працэсу вышэйшай школы; навуч. кнігі вышэйшай школы; аховы працы і прамысл. бяспекі; дзелавой адукацыі; тэхналогій кіравання бізнесам; экспертыз і прызнанняў кваліфікацый адукацыі; якасці і стандартызацыі адукацыі; Рэсп. Інтэрнет-адукацыі); аддзелы (навук.-метадычны, аспірантуры па 9 спецыяльнасцях, навучальны).
У ін-це ажыццяўляецца павышэнне кваліфікацыі, падрыхтоўка і перападрыхтоўка кіруючых работнікаў і спецыялістаў сістэмы адукацыі. інш. галін нар. гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Ін-т выконвае функцыі галаўной установы па нарматыўна-метадычным забеспячэнні якасці адукацыі ў вышэйшай школе, гуманіт. адукацыі на ўсіх узроўнях. У 2000—03 штогод выконвалася больш як 30 н.-д. работ фундаментальнага і прыкладнога характару, распрацаваны і выдадзены 35 тыповых праграм сац.-гуманіт. цыкла, больш за 50 навуч. дапаможнікаў, курсаў лекцый і манаграфій для сістэмы павышэння кваліфікацыі і ВНУ. Ін-т адыграў вядучую ролю ў распрацоўцы Канцэпцыі вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь. канцэпцый пераходу на двухступеньчатую сістэму вышэйшай адукацыі, развіцця сістэмы прыёму ў ВНУ, 10-бальнай сістэмы ацэнкі ведаў і кампетэнтнасці студэнтаў. На базе ін-та рэгулярна праводзяцца міжнар., рэсп. і міжінстытуцкія канферэнцыі і семінары.
За гады існавання ін-та кваліфікацыю ў ім павысілі больш як 40 тыс.чал. У ін-це працуюць (працавалі) акад. і чл.-кар.Нац.АН Беларусі Я.М.Бабосаў, А.П.Дастанка, Ф.М.Капуцкі, У.М.Сікорскі, В.С.Сцёпін, Л.М.Сушчэня, д-ры навук Г.А.Васілевіч, Г.Ц.Кавалеўскі, А.С.Кляўчэня, А.М.Малашка, М.С.Сташкевіч, А.М.Тур і інш. Пастаянна і на аснове сумяшчальніцтва ў ін-це працуюць каля 70 выкладчыкаў, больш за 65% з іх маюць вучоныя ступені д-роў і канд.навук. Выдаюцца навук.час. «Вышэйшая школа» (з 1996) і «Рынак каштоўных папер» (з 1999).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ РЭСПУБЛІКА́НСКІ САЮ́З МО́ЛАДЗІ (БРСМ),
добраахвотнае грамадскае маладзёжнае аб’яднанне. Створаны 6.9.2002 на аб’яднаўчым з’ездзе Бел.патрыят. саюза моладзі і Бел. саюза моладзі. Дзейнічае на аснове статута. Вышэйшы орган — з’езд, які праводзіцца не радзей як 1 раз у 3 гады. Асн. мэты — стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу, садзеянне развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадз. супольнасці, заснаванай на патрыят. і духоўна-маральных каштоўнасцях бел. народа; садзейнічае распрацоўцы юрыд. і сац.-эканам. гарантый моладзі, што ўраўноўваюць яе магчымасці з інш.сац. групамі; падтрымлівае ініцыятывы, скіраваныя на інтэлектуальнае, духоўнае, фіз. развіццё моладзі, стварэнне ўмоў для развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці; удзельнічае ў распрацоўцы маладзёжных праграм і інш. Аб’ядноўвае юнакоў і дзяўчат ва ўзросце 14—31 гадоў. На 1.1.2003 дзейнічалі ЦК, Бюро і Сакратарыят, 7 абкомаў, у т. л. Мінскі гар., 128 райкомаў, у т. л. 9 у Мінску, 23 гаркомы, 10 райкомаў у буйных гарадах, 12 пярвічных арг-цый з правамі райкомаў, якія аб’ядноўвалі каля 54 тыс.чл. БРСМ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭСПУБЛІКА́НСКІ ЦЭНТР АЛІМПІ́ЙСКАЙ ПАДРЫХТО́ЎКІ ПА ША́ХМАТАХ І ШАШКАХМіністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь,
дзяржаўная спецыялізаваная вучэбна-спарт. ўстанова. Да 1977 наз. шахматна-шашачны клуб Беларусі. Заняткі праводзяць 14 трэнераў-выкладчыкаў, у т. л.засл. трэнер Беларусі С.М.Бягун, міжнар. гросмайстар С.А.Насевіч, майстры і канд. ў майстры спорту Г.А.Арчакова, Н.Н.Герасімовіч, Т.У.Загорская, Г.Ю.Лібаў, С.Э.Мерыбанаў, Л.М.Суднікаў, І.В.Толсцік, К.В.Хайнюк і інш.Асн. змест дзейнасці цэнтра — развіццё шахмат і шашак у краіне, падрыхтоўка спартсменаў, арганізацыя і правядзенне спаборніцтваў і інш.спарт. мерапрыемстваў, наладжванне і падтрыманне міжнар. сувязей.