«ПІСЦО́ВАЯ КНІ́ГА ГРО́ДЗЕНСКАЙ ЭКАНО́МІІ»

(«Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями»),

комплекс гаспадарча-ўліковай і інш. дакументацыі Гродзенскай эканоміі сярэдзіны 16 — сярэдзіны 18 ст., выдадзены ў 1881—82 Віленскай археаграфічнай камісіяй у 2 ч. Дакументы ўзяты з актавых кніг Віленскага цэнтр. архіва стараж. актаў, на польск. мове (1 дакумент на бел. мове). У ч. 1 змешчаны «Рэестр памеры валок, гарадоў і Гродзенскай воласці...» (1558), дзе зафіксавана рэвізія валочнай памеры ў эканоміі, праведзенай на падставе «Уставы на валокі» 1557. У ч. 2 змешчана інвентарнае апісанне гродзенскіх замкаў і велікакняжацкага двара Гарадніцы (сярэдзіна 17 ст.), «Рэестр валочнай памеры горада і мястэчак, воласці і ўсіх двароў, якія належаць да Гродзенскага замка» (1550—60-я г.), «Генеральная ўстава Гродзенскай эканоміі» (1680), «рэвізія» дакументаў г. Гродна, гар. пляцаў і прыбыткаў (1675?), «рэвізія» лясніцтваў эканоміі (1764), вытрымкі з «рэвізіі» эканоміі з пералікам каралеўскіх прывілеяў мястэчкам 16—17 ст. і інш. Выданне забяспечана прадмовай С.​В.​Шаўковіча, дзе апісаны гродзенскія замкі і сам горад, ахарактарызаваны катэгорыі насельніцтва эканоміі і іх павіннасці.

В.​С.​Пазднякоў.

т. 12, с. 389

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пазапі́сваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. што. Запісаць, занесці на паперу ўсё, многае.

П. свае думкі.

2. што. Запісаць, нанесці на плёнку, пласцінку ўсё, многае.

П. песні на плёнку.

3. каго-што. Унесці ў спіс, рэестр і пад. ўсіх, многіх ці ўсё, многае; уключыць у лік каго-н. усіх, многіх.

П. у сведкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

КАДА́СТР (франц. cadastre),

1) рэестр, які мае звесткі пра ацэнку і сярэднюю даходнасць аб’ектаў (землі, дамы, промыслы), што выкарыстоўваюцца для налічэння адпаведных прамых рэальных падаткаў (пазямельнага, дамавога, прамысловага).

2) Спіс асоб, якія падлягаюць абкладанню падушным падаткам.

3) Сістэматызаваны збор звестак, які складаецца перыядычна або шляхам бесперапынных назіранняў над адпаведным аб’ектам (напр., Водны кадастр, Зямельны кадастр, Кадастр радовішчаў і праяўленняў карысных выкапняў, Лясны кадастр, К. жывёльнага і расліннага свету і інш.).

т. 7, с. 404

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пазано́сіць, -но́шу, -но́сіш, -но́сіць; -но́шаны; зак., каго-што.

1. Занесці, даставіць куды-н. усіх, многіх або ўсё, многае.

П. інструменты ў кладоўку.

2. Упісаць куды-н. усіх, многіх або ўсё, многае.

П. студэнтаў у спісы.

П. рахункі ў рэестр.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Засыпаць, замесці ўсё, многае або ўсіх, многіх.

Завіруха пазаносіла снегам усе дарогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неапі́саны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не апісалі, не ўключылі ў вопіс, каталог, рэестр. Неапісаны архіў.

2. Вельмі прывабны, такі, што цяжка апісаць словамі. Іскрыцца ў небе млечны пас, Такі таемны, поўны чараў І неапісаных украс. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэестрава́ць

(польск. rejestrować, ад с.-лац. registrare, regestrare)

уносіць у рэестр, запісваць для ўліку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Кампу́т, ко́мпут ’агульны рахунак, рэестр, колькасць асоб, прадметаў’ (Нас.), ст.-бел. компутъ ’лік. спіс’, са ст.-польск. komput ’тс’ < лац. computus ’рахунак’ < computāre ’лічыць’. Параўн. яшчэ ст.-бел. кампутовать (гл. Булыка, Запаз. 165).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ДАЛГО́Ў (Іван Іванавіч) (1857, Пецярбургская губ. — 18.10.1911),

бел. гісторык, археолаг, краязнавец. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1880). З 1889 у Полацкім кадэцкім корпусе. Вывучаў гісторыю Полацка са стараж. часоў, даследаваў археал. помнікі Полаччыны і склаў іх рэестр. Напісаў гісторыю кадэцкага корпуса (1835—90-я г.) і быў адным з арганізатараў створанага ў ім музея. Правадз. член Віцебскай архіўнай камісіі. Удзельнік 9-га археал. з’езда (1893, Вільня).

Тв.:

Прошлое и настоящее Белоруссии // Витебские губернские ведомости. 1897. № 19;

Наш край // Там жа. 1898. № 113—114;

Полоцкий кадетский корпус. Витебск, 1899.

Г.​А.​Каханоўскі.

т. 6, с. 17

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

registration [ˌredʒɪˈstreɪʃn] n.

1. рэгістра́цыя, рэгістрава́нне; унясе́нне ў спіс/рэе́стр

2. рэгістрацы́йны за́піс;

the registration number of a car BrE (рэгістрацы́йны) ну́мар аўтамабі́ля

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

канкарда́нцыя

(лац. concordantia = узгодненасць)

рэестр слоў да тэксту з паказам месца кожнага з іх у гэтым тэксце.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)