невялікае двухмачтавае парусна-маторнае судна ў Галандыі, Даніі, Швецыі для рыбалоўства і перавозкі грузаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рыбало́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рыбнай лоўлі, рыбалоўства. Рыбалоўны сезон. Рыбалоўны промысел.// Прызначаны для лоўлі рыбы. Рыбалоўныя снасці. Рыбалоўны флот. □ У Куранях, мабыць, не было такой хаты, якая не мела б рыбалоўнай прылады.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Físchfangm -(e)s, -fänge
1) ры́бная ло́ўля, рыбало́ўства
2) уло́ў
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Fischeréif -, -en
1) рыбало́ўства, ры́бны про́мысел
2) то́ня (месца лоўлі рыбы)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Се́джа ‘засада на ваўкоў (з прынадай)’ (Касп., Янк. 3.), ‘памост з дошак пры лоўлі рыбы на язах’ (маг., мін., гом., Браім, Рыбалоўства). Гл. сежа; ‑д‑ пад уплывам дзеяслова сядзець; гл. аб тым Карскі, 1, 383. Сюды ж се́джа ‘многа грыбоў адзін каля аднаго’ (Сцяшк. Сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
СВІНАУ́ЙСЬЦЕ (Świnoujście),
горад на ПнЗ Польшчы, на а-вах Узнам і Волін у вусці р. Одра, у Заходне-Паморскім ваяводстве. Вядомы з 12 ст. Каля 60 тыс.ж. (2000). Порт на Балтыйскім м., аванпорт г. Шчэцін, паромная сувязь з Швецыяй. База рыбалоўства. Рыбаперапр. прам-сць. Прыморскі кліматычны і бальнеагразевы курорт. Музей марскога рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Свіро́ўка ‘рыбалоўная трохсценная сетка’ (палес., Крыв.; Браім, Рыбалоўства, 45). Няясна. Відавочна, можна супаставіць з рус.арх.свира́ть ‘звязваць разам сеці’, сви́рываться ‘звівацца разам ад хвалявання (аб стаўных сетках)’, якія далей Сабалеўскі (РФВ, 14, 299) звязвае з рус.свора, сворка, гл. шворка, вор2 і Фасмер, 3, 583.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
СА́НТУС (Santos),
горад на ПдУ Бразіліі, на ўзбярэжжы бухты Сантус Атлантычнага ак., у штаце Сан-Паўлу. Засн. ў 1532. Каля 450 тыс.ж. (2000). Буйны порт, абслугоўвае прамысл. і с.-г. раён Сан-Паўлу (каля 75% бразільскага экспарту кавы, вываз бавоўны, фруктаў, прамысл. прадукцыі). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: харч. (мукамольная, цукр., кансервавая), металаапр., мінер. угнаенняў. Цэнтр рыбалоўства. Музей рыбалоўства. Касцёлы 16—18 ст. Турызм. Паблізу г. Кубатан — буйны цэнтр нафтаперапр. і нафтахім. прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
спорт, ‑у, М ‑рце, м.
Фізічныя практыкаванні (гімнастыка, барацьба, турызм і пад.), якія маюць мэтай развіццё і загартоўку арганізма. Парашутны спорт. Майстар спорту. □ Азарчук яшчэ раз звярнуў увагу на тое, як спорт дапамог яму ў рабоце.Ваданосаў.Мінскае возера зрабілася цэнтрам воднага спорту ў горадзе.«Беларусь»./ Пра гульню ў шахматы, шашкі, пра рыбалоўства і пад. //перан.; чаго і які. Занятак, які з’яўляецца прадметам азартнага захаплення.
[Англ. sport.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВО́ЛЬТА (Volta),
вадасховішча ў Гане, на р.Вольта. Пл. 8480 км², даўж. 400 км. Утворана ў 1964—67 для энергетыкі, ірыгацыі, суднаходства і рыбалоўства.