2.Разм. Супрацоўнік газеты; журналіст. Славу, асабліва калі яе .. разнясуць па газетных палосах газетчыкі і журналісты, людзі «пераносяць» па-рознаму.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
амо́графы
(ад гр. homos = аднолькавы + -граф)
лінгв. словы, якія аднолькава пішуцца, але па-рознаму вымаўляюцца (напр. му́зыка — музы́ка, па́ра — пара́).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Разм. Разлегчыся — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Па-рознаму людзі і паводзілі сябе: адны вольна, нібыта дома, паразлягаліся па матах і спакойна спалі..; другія сядзелі, насцярожана, ціхенька, да ўсяго прыглядаліся, прыслухоўваліся.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усяля́к, прысл.
Разм.
1. Па-рознаму, неаднолькава. Усяляк паміж жонкаю і мужам бывае.Бядуля.
2. Усімі спосабамі, усяк. Валя бачыла, што маці стараецца ўсяляк адгарадзіць яе ад бурлівых падзей.Сіняўскі.[Марыя] кахала.. [Аляксея]. Кахала і ўсяляк старалася ўтаіць ад каханага сваю беднасць.Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АНТЫДО́ТЫ (грэч. antidoton літар. які даецца супраць),
проціяддзе, лекавыя сродкі пры атручэнні ядамі, таксінамі, атрутнымі рэчывамі (АР); спецыфічныя прафілактычныя сродкі. Антыдоты дзейнічаюць па-рознаму: прадухіляюць паступленне АР, таксінаў, ядаў у кроў; абумоўліваюць дэтаксікацыю ядаў у арганізме; забяспечваюць папаўненне біягенных рэчываў, якія страчаны пры хранічных інтаксікацыях; спрыяюць вывядзенню ядаў ці таксінаў з арганізма. Раслінныя антыдоты надаюць устойлівасць раслінам да гербіцыдаў і павялічваюць выбіральнасць і эфектыўнасць апошніх.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
храмаско́п
(ад храма- + -скоп)
прыбор для атрымання каляровага адлюстравання сумяшчэннем двух або трох чорна-белых фатаграфічных адлюстраванняў, якія асвятляюцца па-рознаму афарбаваным святлом.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)