разва́жны, -ая, -ае.

1. Якому ўласціва развага, роздум; разважлівы.

Дзядзька — чалавек р.: спачатку падумае, а потым скажа.

2. Які змяшчае ў сабе павучанне, параду і пад.

Разважнае слова.

3. Спакойны, паважны, размераны.

Ісці разважным крокам.

|| наз. разва́жнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Наду́м ’мысленнае рашэнне’ (Бяльк.). Аддзеяслоўны назоўнік, параўн. надумацца ’задумаць, рашыць, одум ’разважанне, роздум’. Гл. думаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Meditatin f -, -en ро́здум, медыта́цыя

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

rozmyślanie

н. разважанне; роздум

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zadumanie

н. задуменнасць; роздум

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

reflection [rɪˈflekʃn] n.

1. адлюстрава́нне (у розных знач.);

A high crime rate is a reflection of an unstable society. Высокі ўзровень злачыннасці адлюстроўвае няўстойлівы стан грамадства.

2. ро́здум, разважа́нне;

lost in reflection паглы́блены ў ро́здум

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

рэфле́ксія

(лац. reflexio = адлюстраванне)

роздум, поўны сумненняў і хістанняў, схільнасць аналізаваць свае перажыванні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэфле́ксія, ‑і, ж.

Кніжн. Роздум, поўны сумненняў, хістанняў; аналіз сваіх думак і перажыванняў. Студэнт у дваццаць шэсць гадоў. Піша няўдалыя вершы, якія не друкуюць. Поўны няўпэўненасці, рэфлексы. Навуменка.

[Ад лац. reflexio — адлюстраванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размышле́ние ср.

1. (действие и состояние) ро́здум, -му м.;

дать вре́мя на размышле́ние даць час на ро́здум;

2. (рассуждение) разва́га, -гі ж., разважа́нне, -ння ср.;

по́сле до́лгих размышле́ний пасля́ до́ўгіх разва́г (разважа́нняў);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разду́м’е, ‑я, н.

Разм. Роздум. У раздум’і пастаяў .. [Амелька] хвіліну і палез на гару. Чорны. Памалу, мерна крок за крокам У сваім раздум’і адзінокім Дадыбаў бацька скора к дому. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)