ГІПАКРА́ТАВЫ СЕ́РПІКІ,

тры фігуры, абмежаваныя дугамі і хордамі акружнасцей, для якіх з дапамогай цыркуля і лінейкі можна пабудаваць роўнавялікія (па плошчы) прамалінейныя фігуры. Знойдзены Гіпакратам Хіёскім пры спробах рашыць задачу пра квадратуру круга. Плошчы Гіпакратавых серпікаў выражаюцца квадратычнымі ірацыянальнасцямі хордаў, на якіх яны будуюцца. Плошча аднаго з серпікаў роўная плошчы роўнабаковага трохвугольніка ABC. Інш. Гіпакратавы серпікі будуюцца больш складана.

Да арт. Гіпакратавы серпікі: плошча трохвугольніка ABC роўная плошчы зафарбаванага серпіка.

т. 5, с. 252

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Наду́м ’мысленнае рашэнне’ (Бяльк.). Аддзеяслоўны назоўнік, параўн. надумацца ’задумаць, рашыць, одум ’разважанне, роздум’. Гл. думаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

единоли́чно нареч.

1. аднаасо́бна;

2. асабі́ста, індывідуа́льна;

единоли́чно реши́ть асабі́ста (індывідуа́льна) рашы́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зада́ча, -ы, мн. -ы, -да́ч, ж.

1. Тое, што патрабуе вырашэння.

Паставіць перад сабой задачу.

Выканаць задачу.

Баявая з.

Першачарговая з.

2. Практыкаванне, якое выконваецца, рашаецца шляхам разумовых заключэнняў, вылічэння і пад.

Рашыць задачу.

Арыфметычная з.

Шахматная з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пореши́ть сов., прост.

1. (принять решение) рашы́ць, вы́рашыць;

2. (убить, прикончить) зні́шчыць, прыко́нчыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

самостоя́тельно нареч. самасто́йна;

жить самостоя́тельно жыць самасто́йна;

самостоя́тельно реши́ть зада́чу самасто́йна рашы́ць зада́чу;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АЛГЕБРАІ́ЧНАЯ ТАПАЛО́ГІЯ,

галіна тапалогіі, якая вывучае ўласцівасці аб’ектаў і іх узаемных адлюстраванняў, што не мяняюцца пры неперарыўных дэфармацыях (гаматопіях). З кожнай тапалагічнай прасторай звязваецца паслядоўнасць алг. аб’ектаў Hn(x) (груп гамалогій); кожнаму неперарыўнаму адлюстраванню f:X → Y тапалагічных прастораў адпавядае набор гамамарфізмаў 𝑓n:Hn(X) → Hn(Y). Пры гэтым тапалагічная задача пераўтвараецца ў адпаведную алг. задачу. Калі сродкі алгебры дазваляюць рашыць такую задачу, то адваротным шляхам атрымліваюцца пэўныя меркаванні аб зыходнай тапалагічнай праблеме. У алгебраічнай тапалогіі звычайна разглядаюцца складаныя алг. аб’екты, напр., комплексы (мнагаграннікі, паліэдры), мнагастайнасці (замкнёныя, адкрытыя, гладкія, аналітычныя і інш.).

В.​А.​Ліпніцкі.

т. 1, с. 234

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

няця́жка нареч., в знач. сказ. нетру́дно;

рашы́ць гэ́ту зада́чу н. — реши́ть э́ту зада́чу нетру́дно

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рашэ́нне, -я, н.

1. гл. рашыць.

2. Пастанова.

Р. з’езда.

Судовае р. (прысуд).

3. Заключэнне, вывад з чаго-н.

Прыйсці да канчатковага рашэння.

4. Адказ да задачы, красворда і пад.

Знайсці р.

5. Ажыццяўленне творчай задумы; сама такая задума.

Рэжысёрскае р. п’есы.

Смелае канструктарскае р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

áufknacken vt раску́сваць [раско́лваць] шчыпца́мі (арэх); перан. рашы́ць (якую-н. задачу)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)