разве́рзнуть сов., книжн. раскры́ць, мног. параскрыва́ць, расчыні́ць, мног. парасчыня́ць; (о пасти) разя́віць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раствори́тьI сов.

1. (окно, дверь) расчыні́ць, мног. парасчыня́ць;

2. (циркуль) растулі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распахну́ть сов.

1. (окно, дверь) расчыні́ць, мног. парасчыня́ць;

2. (одежду) расхіну́ць, мног. парасхіна́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Расхаля́піць ’шырока расчыніць (дзверы, вароты, акно)’ (Варл.). Вакалізаваны варыянт да хля́паць (гл.), параўн. гукаперайманне хляп (пра рэзкае расчыненне ці закрыццё дзвярэй, варот і інш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

на́сцеж, прысл.

На ўсю шыр, поўнасцю (адчыніць, расчыніць і пад.). Расчыняйце ўсе вароты Насцеж! Пажадайце на дарогу шчасця!.. Панчанка. [Маці:] — Сервант насцеж, шыфаньер насцеж, усе футаралы на падлозе, з крана вада б’е, на абрусе лужына, дзверы не зачынены, — цэлы пагром! Гарбук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раззя́піць ’шырока раскрыць рот’ (Касп.), ръззяпе́ніць ’шырока расчыніць (дзверы)’ (ушац., Нар. лекс.), раззя́піцца ’адкрыцца, расчыніцца’, ’разінуць рот’, ’узняць крык, сварку’ (Юрч. СНЛ), рус. дыял. раззепа́й ’крыкун, гарлапан’ (пск., цвяр.), раззепа́ться ’пачаць шмат пазяхаць’. Ад зяпа (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разна́сцежыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.

Паэт. Расчыніць насцеж. Звычайны дзень, казённа-шэры, падцягнуты і посны — ён разнасцежыў зарана дзверы ў гімназічны пансіён. Вялюгін. Чаму ты плойме выдуманых бед Разнасцежыла сэрца так старанна? Бяда, калі пазнюся на абед, Бяда, калі прыходжу надта рана. Макаль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́счын ’ростул’ (ТСБМ). Да расчыня́ць (гл.), дзе ‑чыняць/чыніць семантычна звязана з паняццем ’рабіць’ — як у балтыйскіх мовах (параўн. літ. atidarýti, лат. atdarīt). Аналагічна ўкр. розчини́ти і н.-луж. rozcyniśрасчыніць’ ’тс’, в.-луж. rozčinić ’раз’ядноўваць, раздзяляць’. Такім чынам, семантычны пераход ’рабіць’ > ’зачыняць/расчыняць’, прадстаўлены на беларуска-ўкраінскім арэале, тэрытарыяльна звязаны з балтыйскімі мовамі, а сербалужыцкі — з германскімі дыялектамі (параўн. ням. aufmachen/zumachen ’тс’, гал. dichtmaken ’зачыняць’) (Непакупны, Связи, 86–89).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́піта ’насцеж’ (Гарэц., Бяльк., Мат. Маг.; віц., Бел. дыял.), ’шырока, да канца расчыніць (акно, дзверы)’ (бялын., Янк. Мат.), напята ’тс’ (ветк., Мат. Гом.), ’наўсцяж, наросхрыст’ (Юрч.), рус. напятё, на́пяту, на́пято, на́пяты ’насцеж (пра дзверы, вароты)’. Відаць, да пяць, пну (гл.), параўн. напяты ’расцягнуты, нацягнуты’. Не выключана, аднак, і іншая версія: да пяти ’гняздо, у якім мацавалася вось дзвярэй’, параўн.: На ўвесь пятнік расчыніў дзверы (слаўг., Яшкін, вусн. паведамл.), пры пптнік ’перакладзіна, верхні вушак’ (Мат. Маг.), г. зн. ’так, каб быў відаць увесь вушак’. Гл. таксама Шаур, Etym. Brun., 99.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раскры́ть сов.

1. (коробку, дверь и т. п.) адчыні́ць, мног. паадчыня́ць; (широко) расчыні́ць, мног. парасчыня́ць;

2. (обнажить) раскры́ць, мног. параскрыва́ць;

3. (рот) разя́віць, мног. паразяўля́ць;

4. (глаза) расплю́шчыць, мног. парасплю́шчваць;

5. (книгу) разгарну́ць, мног. паразго́ртваць;

6. перен. (разоблачить) вы́крыць, мног. павыкрыва́ць; (тайну) раскры́ць;

раскры́ть глаза́ (кому) адкры́ць во́чы (каму);

раскры́ть (чью) игру́ вы́крыць (чые) заду́мы (падко́пы);

раскры́ть рот разя́віць рот;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)