viel Geschréi und wénig Wólle≅ мно́га шу́му, але́ ма́ла то́лку [сэ́нсу]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Разбуце́ць ’растаўсцець’ (Нас.), разбуці́ць ’распухнуць’ (Бяльк.), разбуцяне́ць ’празмерна распаўнець, разбухнуць’ (Юрч. СНЛ), разбу́ціваць ’разбухаць’ (Юрч. СНЛ), параўн. рус.дыял.разботе́ть, разбуте́ть, разбыте́ть ’разбухнуць ад вільгаці’, ’наліцца сокам (пра расліны)’, ’растаўсцець’, серб.-харв.razbotjeti ’растаўсцець’. Розныя асновы (*bаt‑, *but‑, *bъt‑) прадстаўлены ў рус.дыял.буте́ть ’таўсцець, тлусцець’, ботви́ла ’таўстун, таўстуха’, боте́ть ’таўсцець’, славен.naboteti ’таўсцець, тлусцець’. Гукапераймальны рэгістр выступае ў разбуце́цца ’разгудзецца, расшумецца’ (ТС), параўн. славен.razbọ́tati ’раскрычацца’, гл. спецыяльна Саднік-Айцэтмюлер, 2, 70–73. Гл. таксама батва́. Параўн. разбутаны (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разві́кацца ’пачаць крычаць’ (Юрч. СНЛ). Вытворнае ад вік ’крык, піск’ (Юрч.), якое лічыцца выключна паўднёваславянскім (БЕР, 1, 146), параўн. аднак побач з балг.вик ’крык’, славен.vík ’тс’, рус.дыял.ви́кот ’пранізлівы, рэзкі крык; віск’, ви́канье ’крык, віск жывёл’, ви́кать ’скуголіць, вішчаць, выць’, а таксама серб.-харв.разви́кати се ’раскрычацца’, балг.ви́кам ’крычаць; клікаць, гукаць’, славен.vikati ’тс’, што ўзыходзяць да гукапераймальнага *vy < і.-е.*ū, параўн. выць (гл.). Роднасныя да літ.ap‑úokas ’сава’, лат.aũka ’бура’, ūkšuot ’верашчаць’ (БЕР, 1, 146–147; Сной₃, 820).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
круцёлка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
Разм.
1. Назва розных прадметаў, прыстасаванняў, якія круцяцца. У другой грамадзе народ акружыў чалавека з круцёлкаю і пазіраў, як прабаваў хто шчасця.Колас.Сям-там скрыпеў журавель або тарахцела круцёлка над студняй.Брыль.[Шыковіч] дасканала ведаў усе старажытныя канструкцыі сялянскіх замкоў — круцёлак, засовак, зашчэпак.Шамякін.
2. Легкадумны, ветраны чалавек (пераважна пра жанчыну). Збіраўся нават раскрычацца [Арцём Ісакавіч] на гэтую бессаромную круцёлку, якая — на табе — знайшла час распытваць аб розных глупствах, ды ў каго распытваць!Лынькоў.[У Веры Андрэеўны] ўжо складаўся вобраз Тамары — хлуслівай круцёлкі, якая хоча ашукаць яе сына.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)