разы́грываться

1. разгу́львацца, разыхо́дзіцца; (о войнах, сражениях) разы́грывацца;

2. страд. разы́грывацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дысгармані́раваць, ‑руе; незак.

1. Быць у дысгармоніі, парушаць гармонію.

2. перан. Быць у разладзе, няўзгодненасці, разыходзіцца з чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

draw apart

рассо́ўвацца, разыхо́дзіцца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

differíeren vt ро́зніцца, разыхо́дзіцца (у чым-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

СФЕРЫ́ЧНАЯ ХВА́ЛЯ,

хваля, якая разыходзіцца радыяльна ад крыніцы ваганняў ці збягаецца да прыёмніка. Фронт хвалі — сфера.

Адрозніваюць сіметрычную С.х., што распаўсюджваецца ў аднародным непаглынальным асяроддзі, апісваецца ўраўненнем: u ( r , t ) = A r e e ( ω t ± kr ) , дзе A/r — амплітуда, ωt±kr — фаза хвалі, ω — кругавая частата, r — адлегласць ад крыніцы, k = 2π/λ — хвалевы лік, λ — даўжыня хвалі), і несіметрычную С.х., якая мае сферычныя хвалевыя паверхні, амплітуда яе залежыць ад вуглавых каардынат (гл. Сферычная сістэма каардынат). Такія хвалі фарміруюцца звычайна ў аднародным асяроддзі на дастаткова вял. адлегласцях ад крыніцы хваль. Падборам вуглавога размеркавання інтэнсіўнасці можна сканцэнтраваць С.х. ўнутры пэўнага цялеснага вугла, што адбываецца, напр., у накіраваных антэнах.

т. 15, с. 303

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Машы́р! ’марш! пайшоў прэч!’, машырава́ць ’маршыраваць, ісці’ (Нас., Шат.), машарава́ць ’праяўляць энергію ў дзеянні, разыходзіцца, шумець’ (Юрч.). З польск. maszerować ’маршыраваць’ (Кюнэ, 76).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГАНДВА́НА (ад назвы гіст. вобласці ў Цэнтр. Індыі),

гіганцкі суперкантынент, які існаваў у Паўд. паўшар’і Зямлі на працягу б.ч. палеазою (верагодна, і ў дакембрыі) і ў пач. мезазою. Мяркуюць, што Гандвана — мацярык яйцападобнай формы, антыподам якой у Паўн. паўшар’і была Лаўразія. У тэктанічных адносінах Гандвана — дакембрыйская платформа, адна з найб. структур Зямлі. Уключала шэраг стараж. платформаў Паўд. Амерыкі, Афрыкі, Азіі (Аравійская і Індастанская), Аўстраліі і Антарктыды. Пра тое, што гэтыя часткі кантынентаў былі адзіным цэлым, сведчаць вялікае падабенства або ідэнтычнасць познапалеазойскіх і раннемезазойскіх кантынентальных адкладаў, наяўнасць слядоў палеазойскага мацерыковага зледзянення, пашырэнне гласаптэрыевай флоры і інш. агульныя рысы. У сярэдзіне юрскага перыяду пачаўся раскол Гандваны, які завяршыўся да канца ранняга мелу. Часткі яе пачалі разыходзіцца і ў выніку дрэйфу кантынентаў занялі сучаснае становішча.

М.​А.​Нагорны.

т. 5, с. 22

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

праме́нны

1. stráhlend (які свеціцца як промень);

2. stráhlig (які разыходзіцца прамянямі);

праме́нная эне́ргія Stráhlungsenergie f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прамянёвы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да праменя (у 2 знач.).

2. Які разыходзіцца з адной кропкі ў выглядзе праменяў. Прамянёвая сіметрыя.

•••

Прамянёвая хвароба гл. хвароба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Расста́йны ’звязаны з расставаннем’; ’той, што разыходзіцца (шлях, дарога)’ (ТСБМ), ’развітальны’ (Сцяшк.), раста́йная даро́га ’ростані’ (бераст., ЛА, 2), раста́йныя даро́гі ’тс’ (Сл. ПЗБ). Параўн. польск. droga rozstajna. Гл. ростань, растанкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)