Растані́ мн. л. ’перакрыжаванне дарог’, ’развілка, месца, дзе дарога раздвойваецца, разыходжанне дарог, раздарожжа’ (Байк. і Некр., Яшк.), растанькі́ ’тс’ (Ян., Мат. Гом.), растанцы́ ’тс’ (Мат. Гом., Янк. 1), расстанцы́ ’тс’ (Сцяшк.). Гл. ро́стань.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́здараж ’ростань, месца, дзе сходзяцца і разыходзяцца дарогі’ (Байк. і Некр. — з Коласа). Укр. ро́здорож, роздорі́жжя ’тс’. Беларуска-ўкраінская ізалекса, якая да прасл. *orz‑dorg‑ь > раз- (роз-) і дарога (гл.) параўн. раздарожжа (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Schéideweg m -s, -e раздаро́жжа, скрыжава́нне, ро́стань;

am ~ stéhen* быць на ро́станях

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Распу́цце 1 ’вясенняе бездарожжа, распуціца’ (Нас.), роспу́ціца, роспу́цье ’тс’ (ТС). Ад пуць ’шлях, дарога’ (гл.). Параўн. рус. дыял. распу́ти́ться ’стать няпутным (пра бездарожжа)’.

Распу́цце 2 ’месца, дзе дарога раздвойваецца, развілка’ (Яшк.), роспу́тнік дорогі ’раздарожжа, развілка дарог’ (ТС). Параўн. славен. razpotje ’тс’. Да пуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Gábel f -, -n

1) відэ́лец

2) ві́лы, сахо́р

3) раздаро́жжа; разгалінава́нне

4) бат. ву́сікі (вінаграду)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

перекрёсток м. скрыжава́нне, -ння ср.; (перепутье) ро́стань, -ні ж.; (распутье) раздаро́жжа, -жжа ср.;

◊

крича́ть на всех перекрёстках крыча́ць усі́м і ўсю́ды (пра што-небудзь).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Разво́ддзе, разво́дзіца ’веснавая вада, разліў’, ’бездараж’ (ТСБМ; докш., шум., лудз., Сл. ПЗБ; Сцяшк.), ’хуткае таянне снегу і лёду ўвесну’ (Сцяшк.), ’паводка’ (Гарэц.), разво́дзі (брасл., Сл. ПЗБ), разво́ддзя, разво́дзя (паст., лід., Сл. ПЗБ) ’тс’, разво́ддзя ’разводдзе, паводка’ (Бяльк., Нас.), рус. разво́дье ’тс’, укр. разво́ддя ’прастора чыстай вады паміж ільдамі’. Магчыма, прасл. *orz‑vod‑je паводле архаічнай мадэлі (Астроўскі, ABSl, 27, 122), гл. вада, параўн. раздарожжа (гл. раздарожа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

rozstaj, ~u

м. часцей мн.~е — ростань, раздарожжа; скрыжаванне;

na ~u (~ach) dróg — на ростанях (на раздарожжы)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

parting

[ˈpɑ:rtɪŋ]

1.

n.

1) ад’е́зд, вы́езд -у m.; расстава́ньне, расста́ньне n.

2) разьдзяле́ньне

parting of the roads — ро́стань f., раздаро́жжа n.

3) прабо́р, прадзе́л -у m. (у валасо́х)

2.

adj.

1) разьвіта́льны

2) які́ ад’яжджа́е

3) які́ разьдзяля́е

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Ройст ’мокрая забалочаная сенажаць’ (воран., астрав., ЛА, 2), ро́йста ’тс’ (смарг., ЛА, 2); ’балота’, ’зарослае балота, звычайна ў лесе’ (воран., Яшк., Сл. ПЗБ), ро́йста, ро́йсце ’нізкае, вільготнае месца ў лесе’ ро́йстра, ро́йсцвіны ’тс’ (воран., шчуч., лід., смарг., Сл. ПЗБ); ро́йставіна, ро́йстра ’непрыгодная, неўрадлівая зямля’ (гродз., КЭС; Жд. 1, Сцяшк.), ’поле на раскарчаваным лесе ці балоце’ (гродз., Сцяшк. Сл.); ро́йсты ’лясны зараснік’; ро́йстра ў ле́се — бярэзніку і моху шмат, пні гніюць (Жд. 1), ро́йстачка ’невялікі вадаём’ (маст., смарг., Сл. ПЗБ), ройства ’выпас для жывёлы’ (нясв., там жа); ро́йста, ро́йсты ’раздарожжа, скрыжаванні дарог’ (вілен., Яшк.). Ст.-бел. ройстъ, ройстро, ройство, ройсто ’забалочанае месца, пакрытае хмызняком’ (1501). Балтызм. Параўн. літ. raĩstas, reĩsta ’балоцісты лес, кустарнік’ (Буга, Rinkt, 2, 539; Лаўчутэ, Балтизмы, 33; Булыка, Лекс. запазыч., 139; Анікін, Опыт, 268).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)