Разм. Прыйсці пяшком, звычайна з цяжкасцю або марудна. [Песенька] мог прытупаць «незнарок» у барак ці ў дом на наваселле — там заўсёды і адказчык ён, і дарадчык лепшы, і закон.Русецкі.Стары Лявон прытупаў, выцер вочы, Нібыта лепш стараўся разглядзець, Сказаў няголасна: «Я знаў, сыночак, Што будзеш чалавекам — маладзец».Чэрня.Марознай лістападаўскай раніцай прытупаў Амелька ў родную вёску.Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разгляда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1.Незак.да разгледзець, разглядзець.
2.(успалучэннізнаступным «як»). Ацэньваць якім‑н. чынам; лічыць якім або кім‑, чым‑н. Чарнасоценныя газеты і часопісы разглядалі беларускую мову і літаратуру як нейкую «штуку палякаў», як «польскую інтрыгу».Казека.Чалавек толькі тады знаходзіць сваё асабістае шчасце, калі ён разглядае сябе як частку працоўнага калектыву.«ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ато́жылак, ‑лка, м.
1. Малады парастак расліны. Каранёвы атожылак. Вішнёвыя атожылкі. □ Дрэвы так раскупчасціліся атожылкамі і шырокімі лапушнымі лістамі, што цяжка было знізу разглядзець, што робіцца на верхавіне.Вітка.А недзе ў шафе — пахавальны ліст — Яе ўдаўства мандат бестэрміновы... І зноў з пупышкі выбухае ліст — Атожылак вясновае абновы.Макаль.
2. (панаглядаць) áufpassen vi (закім-н., чым-н. auf A)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Ні́зкі ’невысокі’ (Яруш., ТС), ні́зкі́ ’невысокі; нізінны; дрэнны па якасці’ (Сл. ПЗБ), укр.низьки́й ’невысокі’, рус.низкий ’тс’, польск.nizki ’тс’, чэш.nízký ’тс’, славац.nizky ’тс’, в.-луж., н.-луж.niski ’тс’, славен.nizek ’тс’; серб.-харв.ни̏зак ’тс’, макед.низок ’тс’, балг.ни́сък ’тс’ (< низък), низък ’нізкі (у маральных адносінах)’. Прасл.*nizъkъ, вытворнае ад *nizъ, гл. ніз. Прыватнае значэнне ’блізарукі’, параўн. нізкі на вочы (Сцяц., Жд. 1, Ян., ТС), нызкий на вочы (Клім.), параўн. укр.низький на очі, рус.низкий на глазы, літ.žemių, akių развілося, відаць, на базе ’той, які нізка схіляецца (каб разглядзець нешта)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віда́ць ’можна бачыць, разглядзець’; ’можна зразумець’; ’быць відавочным, вынікаць’; ’як здаецца, мабыць, напэўна’ (КТС, БРС, Гарэц., Шат., Нас.; КЭС, лаг.; Бяльк., Касп.). Укр.видати ’бачыць’, рус.видать ’тс’; ’відаць, можна бачыць’; ’відавочна’, ст.-рус.видати ’бачыць’; ’заўважаць’; ’быць прынятым кім-небудзь’; ’адчуваць, пераносіць, перажываць’; ’мець’; ’можна бачыць’, польск.widać ’(можна) бачыць, відаць’; ’відавочна’, nie widał ’не павінен’, nie widałem ’мне гэта не хочацца, я нават не думаю пра гэта’, чэш.vidati, славац.vídať ’бачыць (час ад часу, часта) каго-небудзь’; ’уяўляць сабе, мець уяўленне’; ’назіраць’; ’звяртаць увагу на што-небудзь’; ’можна бачыць’; ’мець жаданне бачыць каго-небудзь’; ’відавочна’, серб.-харв.ви́дати ’вылечваць, лячыць раны знахарствам’, ви́ђати ’бачыць, сустракаць (часта)’, макед.вида ’лячыць’. Прасл.víd‑ati ўтворана пры дапамозе ітэратыўнага суфікса ‑a‑ti ад vid‑ěti. Да відзець (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
цемната́, ‑ы, ДМ ‑наце, ж.
1. Адсутнасць святла, асвятлення; цемра. Пад сховай цемнаты Нам даставілі пасылкі, Тэлеграмы і лісты.Глебка.За цемнатою цяжка было разглядзець, колькі зараз часу.Гартны.// Пра цёмнае, неасветленае месца, прастору. За колькі крокаў ад Лабановіча, вынырнуўшы з цемнаты, без шуму, як цень, выступіла жаночая постаць.Колас.
2.перан. Культурная адсталасць; невуцтва. Наша маладосць Не ведае ніякай цемнаты, Бо ёй Кастрычнік асвятліў шляхі, Высока ўзняўшы палымяны сцяг.Смагаровіч.І спектаклі — от яны куранёўскія спектаклі! Толькі ж і тут — рэлігія цемнатою людской пакарысталася!Мележ.Нашы дзед і бабуля так і памерлі ў цемнаце, а я атрымаў асвету і працую за станком.Гарбук.//Разм. Пра недасведчанага або малаадукаванага чалавека. — Няўжо вы дагэтуль нічога не ведаеце?.. От жа цемната, ну што ты скажаш! — незласліва засмяяўся чалавек.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)