doradzać

незак. раіць, радзіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

занара́дзіць, ‑раджу, ‑радзіш, ‑радзіць; зак., што.

Выдзеліць, назначыць па нараду. Занарадзіць матэрыялы для будаўніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́дзіцьрадзіць (пра зямлю)’ (Ян.). Да радзі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́перадзіць, -раджу, -радзіш, -радзіць; -раджаны; зак., каго-што.

Тое, што і апярэдзіць.

В. у бегу.

В. у вучобе (перан.).

|| незак. выпераджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і выпярэ́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. выпераджэ́нне, -я, н. і выпярэ́джванне, -я, н.

В. тэрмінаў (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

су́песак, ‑ску, м.

Асадкавая пясчана-гліністая горная парода, а таксама, глеба такога саставу. Радзіць тут памідоры павінны: такі супесак яны любяць... Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дара́дзіць, ‑раджу, ‑радзіш, ‑радзіць; зак.

Разм. Даць параду; параіць. Прыйшлося, як дарадзіў Стась, шукаць па аптэках такія кіслоты, што вытраўлялі сляды чарніла. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падрадзі́ць, ‑раджу, ‑радзіш, ‑радзіць; зак., каго-што.

Наняць, абавязаўшы выканаць што‑н. на пэўных умовах. Падрадзіць майстроў на часовую работу. Падрадзіць будаўнічую брыгаду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перазарадзі́ць, ‑раджу, ‑радзіш, ‑радзіць; зак., што.

Зарадзіць нанава, яшчэ раз. Перазарадзіць ружжо. Перазарадзіць фотаапарат. □ [Метак] перазарадзіў аўтамат і, пераскочыўшы плот, знік у ляшчэўніку. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кансульта́нт

(лац. consultans, -ntis = які радзіць)

асоба, якая дае кансультацыі па пытаннях сваёй спецыяльнасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

кансультаты́ўны

(фр. consultatif, ад лац. consultare = радзіць)

дарадчы, з дарадчымі правамі (напр. к. орган).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)