тлушча́к

пухліна

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. тлушча́к тлушчакі́
Р. тлушчака́ тлушчако́ў
Д. тлушчаку́ тлушчака́м
В. тлушча́к тлушчакі́
Т. тлушчако́м тлушчака́мі
М. тлушчаку́ тлушчака́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

насо́с

пухліна на нёбе ў жывёл’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. насо́с насо́сы
Р. насо́су насо́саў
Д. насо́су насо́сам
В. насо́с насо́сы
Т. насо́сам насо́самі
М. насо́се насо́сах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

міёма, -ы, мн. -ы, -ём, ж. (спец.).

Дабраякасная пухліна з мышачнай тканкі.

|| прым. міёмны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

злока́чественный злая́касны;

злока́чественная о́пухоль злая́касная пухлі́на.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жаўла́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Цвёрдая, у выглядзе гуза, пухліна на целе чалавека, жывёлы.

|| прым. жаўла́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

опу́хлость пухлі́на, -ны ж., апу́хласць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нары́ў, -ры́ва, мн.ы́вы, -ры́ваў, м.

Гнойная пухліна на якой-н. тканцы арганізма.

Гнойны н.

|| прым. нары́ўны, -ая, -ае.

Нарыўная паверхня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фібро́ма, -ы, мн. -ы, -о́м, ж. (спец.).

Дабраякасная пухліна з валакністай злучальнай тканкі.

|| прым. фібро́мны, -ая, -ае і фібрамато́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лютэома (пухліна) 8/484

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

дабрая́касны, -ая, -ае.

1. Добрай якасці, які задавальняе патрабаванні.

Дабраякасныя прадукты.

2. У медыцыне: не злаякасны.

Дабраякасная пухліна.

|| наз. дабрая́каснасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)