Мудурава́цца1 ’круціць, фінціць, фанабэрыцца’, мудурава́ць ’трымаць у дысцыпліне’, ’вучыць паводзіць сябе прыстойна’ (Нас.). Да муду́р (гл.).
Мудурава́цца2 ’хітрыць, прыдумваць’, мудурава́ць ’тс’ (Нас.). Да мудрава́ць (гл.), якое зазнала ўплыў лексем мудурава́цца1, муду́р (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
éhrbar
1.
авысок. шано́ўны, паважа́ны, ва́рты пава́гі
2.
adv пава́жна; прысто́йна
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
fair
[fε:r]
a прысто́йны, сумле́нны
er zeigt ein ~es Benéhmen — ён паво́дзіць сябе́прысто́йна
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
шанава́цца, ‑нуюся, ‑нуешся, ‑нуецца; незак.
1. Быць асцярожным, берагчыся. [Матка:] — А ўсё ж, дачушка, ой як трэба шанавацца! Асабліва цяпер, калі такая распуста па людзях пайшла.Колас.//Разм. Весці сябе прыстойна ў прысутнасці каго‑н. — Чаго ты прыстаеш? — умяшалася Надзя. — Хоць бы чужога чалавека шанаваўся.Мыслівец.
2.Зал.да шанаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эх, выкл.
Ужываецца пры выражэнні захаплення, раптоўнага здзіўлення, папроку, шкадавання, прыкрасці. — Эх, дакука на маю галаву, — думала .. [Волька], аднак жа пад вечар скарэй пайшла дахаты.Скрыган.Эх, як слаўна, як прыгожа, Хораша, прыстойна!Колас.[Лена:] — Лепш памаўчы. Колькі разоў абяцаў кінуць піць, а ўсё не кідаеш. Эх, Алесь, Алесь. Яшчэ сватаўся...Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мара́ль, ‑і, ж.
1. Правілы, нормы паводзін людзей у адносінах паміж сабой. Камуністычная мараль. Буржуазная мараль. □ Маё знаёмства з доктарам з пункту погляду маралі тутэйшых жыхароў адбылося вельмі прыстойна і як мае быць.Васілевіч.
2. Павучальны вывад з чаго‑н. Мараль байкі.
3.Разм. Павучанне, натацыя. [Максім:] — Ты мне маралі не чытай... На сябе спачатку паглядзі.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лю́дны ’мнагалюдны, шматлікі; такі, дзе звычайна бывае многа прахожых і праезджых’ (ТСБМ, Нас.), ’прыхільны да сваякоў’ (Жд. 1, Сл. ПЗБ), ’таварыскі’ (Ян.), ’прыстойны, добры, людскі’ (ТС, Сл. ПЗБ). Да прасл.lʼudьnъ (< lʼudъ) ’які датычыць народа, звязаны з людам, людскім зборышчам’, ’уласцівы людзям’ (Слаўскі, 4, 365). Сюды ж людно ’людна’ (ТС), ’прыстойна, па-чалавечы’ (Нік.), людне́ць ’станавіцца людным, лепшым, выхаваным’, ’набываць якасці чалавечнасці, ветлівасці, пачцівасці’ (Нас., Янк. 3., ТСБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
апрану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. Адзецца ў якую‑н. вопратку. Папалуднаваўшы, Люба апранулася ў кажушок і сабралася ісці.Мурашка.
2. Забяспечыць сябе неабходнай вопраткай. [Дэвіс:] — Вам трэба.. прыстойна апрануцца, набыць абутак.Васілевіч.
3. Адзецца прыгожа, выстраіцца. — А цяпер — дадому! — падаў каманду Грыб. — Апраніся, як на вяселле!Ваданосаў.
4.перан. Пакрыцца чым‑н. Дрэвы апрануліся ў зялёнае ўбранне. Берагі апрануліся ў бетон і граніт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
przystojnie
1. (толькі ў спалучэнні з дзеясловам) прыгожа;
przystojnie wygląda — прыгожа выглядае;
2.уст.прыстойна
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ліня́ць, ‑яе; незак.
1. Траціць сваю першапачатковую афарбоўку; выцвітаць. Гэта тканіна вельмі ліняе.//перан.Разм. Страчваць сілу, выразнасць, яркасць; блякнуць. Пачынаю чытаць [свой рукапіс] і тут жа кляну сябе за няўмельства. Усё, што выглядала прыстойна, нават здавалася добрым, перад .. [Коласам] ліняе, робіцца бездапаможным.Лужанін.
2. Скідваць ці мяняць у пэўныя перыяды сваё верхняе покрыва (пра жывёл, птушак). Каля берага плавае пер’е і пух. — Качкі ліняюць, — гаворыць егер.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)