Наста́рчыцца ’назапасіцца, старанна ўдосталь нарыхтаваць чаго-небудзь’ (Нас., Сцяшк. Сл.), укр. настарчитипрыпасці, даставіць удосталь’. Відаць, запазычана з польск. nastarczyć (się) ’успець дастаць што-небудзь; задаволіць патрэбу’, ад starczyć ’зрабіць дастатковым’ (гл. старчыць), што паводле Брукнера (514), з першапачатковага statczyć (да *stati, параўн. даститак, дастатковы і пад.), гл. стачыць ’быць дастатковым’; параўн. настичыцца ’набрацца’ (Юрч.), укр. настачитися ’назапасіцца’ рус. настачиться ’запасціся чым-небудзь у дастатковай колькасці’ і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыні́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Прыціснуцца, прыпасці да каго‑, чаго‑н. Страпянуўся Міколка, удыхнуў паветра глыбей і, упаўшы на калені, прынік да маці. Лынькоў. За акном пачуліся крокі і зараз жа знаёмы Зосін тварык прынік да шыбы. Лупсякоў.

2. перан. Разм. Прыціхнуць, страціць бадзёрасць. [Ліпачка] яшчэ больш прынікла, сцішылася. Сабаленка. [Яўхім:] — Ды і Сафрон трохі прынік — прыглядваўся, ці па нораву жонцы яго разбойная жытка. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

przylgnąć

przylgną|ć

зак.

1. прыклеіцца;

2. прыпасці;

~ł mi do serca — ён запаў мне ў сэрца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

припа́сть сов.

1. (приникнуть) прыпа́сці; (прижаться) прытулі́цца, мног. папрыту́львацца; см. припада́ть 1;

2. разг., уст. (появиться, проявиться с силой) напа́сці, з’яві́цца, паяві́цца;

припа́ла охо́та напа́ла (з’яві́лася, паяві́лася) ахво́та.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыпада́ць несов.

1. (да каго, чаго) припада́ть (к кому, чему); (плотно, вплотную) приника́ть (к кому, чему), льнуть;

2. (на што) (происходить в одно время с чем-л.) приходи́ться (на что), совпада́ть (с чем);

3. выпада́ть (на до́лю), приходи́ться, достава́ться;

1-3 см. прыпа́сці

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бе́здань, ‑і, ж.

1. Бяздонная прорва, невымерная глыбіня. Вузкая дарога пятляла сярод гор і раптам кідалася ўніз, нібы спяшаючыся на Чортаў мост, каб абысці багну і бездань. Мяжэвіч. Як жа добра цяпер апусціць у самую глыбіню студні дзюбу старога «жураўля», дастаць з цёмнай, страшнаватай бездані цяжкае драўлянае вядро, расплёскаць на босыя ногі сцюдзёную ваду, прыпасці сухімі губамі да мокрай сасновай клёпкі!.. Брыль. // Бязмежная прастора (марская, нябесная). З цёмнай бездані неба зрэдку далятаў ледзь чутны рокат матора. Лынькоў.

2. перан. Вялікая колькасць чаго‑н., што нельга палічыць; безліч, процьма. Бездань найтанчэйшых пачуццяў.

3. перан. Тое, што раздзяляе, раз’ядноўвае каго‑н. з кім‑н.; прынцыповыя разыходжанні паміж кім‑н. у чым‑н. Ад’язджаючы, пятнаццацігадовая дзяўчынка не ведала, якой безданню ляжа паміж ёю і яе названым братам граніца. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

улі́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. уліп, ‑ла; зак.

1. Папасці ў што‑н. ліпкае, вязкае, прыстаць да чаго‑н. ліпкага, клейкага. Уліпнуць у смалу.

2. перан. Разм. Трапіць у непрыемнае, нялёгкае становішча; папасціся. — Аднак і ўліплі мы, браткі, з гэтым хлебам... — сказаў нехта з нас. Лынькоў. [Пан Вячорык:] — Дзейнічаць вам [агентам] трэба асцярожна, каб самім не ўліпнуць. Машара.

3. Разм. Шчыльна прытуліцца, прыпасці да чаго‑н. Высокі стары.. так даў Валі дарогу прайсці, што аж уліп плячыма ў сцяну І забраў з яе на сябе траха не ўвесь мел. Чорны. Арцыховіч уліп у зямлю і падрыхтаваўся да стральбы. Алешка.

4. Разм. Добра аблегчы, прыстаць (пра адзенне, абутак). Бот юхтовы — толькі скрып Ад новага бота, Да нагі ён проста ўліп — Чыстая работа. Бялевіч.

•••

Уліпнуць у гісторыю — тое, што і уліпнуць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыхілі́цца, ‑хілюся, ‑хілішся, ‑хіліцца; зак.

1. Нахіліцца, нагнуцца трохі ўніз, да зямлі. Нікне трава ад жаласці, а дзерава пад тугою к зямлі прыхілілася. Купала.

2. Шчыльна наблізіцца да чаго‑н., абаперціся аб што‑н. Анісся прыхілілася да заснежанага плота, каб аддыхацца. Лынькоў. Міхась прыклыпаў да дзвярэй, прыхіліўся плячом да вушака — роўна стаяць было яму цяжка. Савіцкі.

3. Прытуліцца, прыпасці да каго‑н. Але хлопчык і не варухнуўся, глянуў спадылба на Косцю, прыхіліўся бліжэй да Ірыны. Арабей. Тады Стася зусім блізка прыхілілася да .. [бацькі] і яшчэ цішэй, ледзь чутна запытала: — А як з мамкай? Зарэцкі. // перан. Знайсці спагаду, спачуванне ў каго‑н.; адчуць прыхільнасць да каго‑н. — Людзі нашы нядрэнныя. Вядома, цёмныя мы, прыхіліцца не да каго, — Алесь зразумеў, што .. [Марыніч] кажа Калачыкавы словы. Чарнышэвіч. Няма да каго прыхіліцца, няма каму пра сваё гора расказаць. Якімовіч. Ранняй часінай к табе я лячу, Позняй парою, Толькі к табе прыхіліцца хачу Сэрцам, душою. Русак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wypaść

I wypa|śćI

зак.

1. выпасці, вываліцца;

2. выбегчы, выскачыць;

3. прыпасці, выпасці;

twoje urodziny ~dły w niedzielę — твой дзень нараджэння прыпаў на нядзелю;

~dło przy odrachunku na każdego ... — пры разліку на кожнага выпала ...

II зак.

адкарміць; адпасвіць, выпасвіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

цяпло́, ‑а, н.

1. Тое, што і цеплата (у 1 знач.). Баланс цяпла на Зямлі.

2. Высокая тэмпература чаго‑н.; нагрэтае паветра, якое выходзіць ад гарачага ці нагрэтага прадмета. Цяплом дыхнуў лагодны вецер. Колас. Дзень быў ясны, трохі нават гарачы, ад чыстага асфальту патыхала цяплом. Кулакоўскі. Аляксей усё адчуваў цяпло маленькай Юльчынай рукі. Даніленка.

3. Цёплае надвор’е, цёплая пара года. Стаіць цяпло. □ Пакуль цяпло, то сцены можна было б скідаць. Лобан.

4. Цёплае асяроддзе; цёплае памяшканне. Калі работа была скончана і брыгадзір загадаў бегчы ў цяпло, усе, як гарох, сыпанулі з току па хатах. Савіцкі. [Алесева маці:] — Няхай бы ты на печы, у цяпле вылежаўся. Чорны.

5. Тое, што і цеплыня (у 3 знач.). Праз усё жыццё К. Чорны нёс тое душэўнае цяпло, якое абуджалі ў ім простыя людзі. «Маладосць». І патыхае шчасцем, Цяплом ад тых слядоў. Гатоў да іх прыпасці, Іх цалаваць гатоў. Непачаловіч. Многа вёсен прайшло, Я ж заўжды адчуваю У сваім сэрцы цяпло І любоў к свайму краю. Астрэйка.

6. Абл. Вогнішча, касцёр. Цяпло весела гарэла на высокім беразе Сажа. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)