Прыкадо́ліцца ’прыладзіцца’ (Касп.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад незафіксаванага *кадо́ліць/кадо́ліцца, параўн. рус. арханг. кодо́лить ’прывязваць каня на пашы’, якія ад кадо́л/кадо́ла ’вяроўка (рознага прызначэння)’ (гл.), што, магчыма, сведчыць пра запазычанне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

attach [əˈtætʃ] v.

1. прымацо́ўваць, прыкле́йваць, прывя́зваць;

attach a rope to smth. прывя́зваць вяро́ўку да чаго́-н.

2. attach (great) importance/significance/value/weight to smth. надава́ць чаму́-н. (вялі́кае) значэ́нне

3. : attach oneself to smb. прыста́ць, прычапі́цца да каго́-н. (перан.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

fasten [ˈfɑ:sn] v.

1. замацо́ўваць; прывя́зваць; зашпі́льваць

2. зачыня́ць; зачыня́цца;

This door won’t fasten. Гэтыя дзверы ніяк не зачыняюцца.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

прывя́званне ср.

1. в разн. знач. привя́зывание; привя́зка ж.; прича́л м.;

2. перен. привя́зывание;

1, 2 см. прывя́зваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Пратага́ніць, протага́ніць ’прывязаць лодку’ (ТС), протага́нка ’вяроўка, якой прывязваюць лодку’, протага́ншчык ’вясляр, які абавязаны прывязваць і адвязваць лодку’ (ТС). Да тага́ніць ’цягаць’ (Нас.), што да таган(ы) ’трыножнік, да якога прывязвалі калыску, кацёл і пад’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

przywiązywać

незак. прывязваць;

przywiązywać wagę do czego — надаваць значэнне чаму

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

harness​2 [ˈhɑ:nɪs] v.

1. (to) запрага́ць; прывя́зваць (да чаго-н.) з дапамо́гай ву́пражы

2. утаймо́ўваць, скара́ць (раку, вадаспад і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

БЭ́КАН (Bacon) Фрэнсіс (22.1.1561, Лондан — 9.4.1626),

англійскі філосаф, пачынальнік матэрыялізму і метадалогіі доследнай навукі. Скончыў Кембрыджскі ун-т (1575). У 1618—21 лорд-канцлер пры каралю Якаве I. У трактаце «Новы Арганон» (1620) развіў новае разуменне задач навукі і асновы навук. індукцыі. Лічыў, што ўладу над прыродай можа даць чалавеку толькі навука, якая спасцігае сапраўдныя прычыны з’яў і не абмежавана схаластыкай, дагматызмам, не з’яўляецца павярхоўным, неасэнсаваным збіраннем фактаў; такая навука павінна рацыянальна перапрацоўваць факты, усебакова абагульняць іх з дапамогай індукцыі, аснова якой — эксперымент. Паводле Бэкана, шляхам «эксперыментуючага ўспрымання» праз індукцыю можна прыйсці да агульнага вываду або закону. Перашкодай у дасягненні сапраўдных ведаў з’яўляюцца спадчынныя і набытыя «ідалы» (памылковыя думкі), а ісціна абумоўлена ўсім быццём свайго часу і яе нельга прывязваць ні да асобнага прыродазнаўцы, ні да метаду. Філасофію разумеў як «пазнанне з натуральных прычын» і як «агульную маці ўсіх іншых навук»; павярхоўная філасофія схіляе чалавека да бязбожнасці, а глыбінная — да рэлігіі. Паводле паліт. поглядаў быў прыхільнікам абсалютнай манархіі, ваен. і паліт. магутнасці нац. дзяржавы, арганізацыі і планавання вытворчасці, укаранення ў гаспадарку і быт. дасягненняў навукі і тэхнікі. Аўтар утопіі «Новая Атлантыда» (1617).

Тв.:

The works. Vol. 1—14. London, 1857—74;

Рус. пер. — Соч. Т. 1—2. 2 Изд. М., 1977—78.

В.​М.​Пешкаў.

т. 3, с. 383

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

féstbinden* аддз. vt завя́зваць; прывя́зваць, навя́зваць (an A – да чаго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

domesticate

[dəˈmestɪkeɪt]

v.t.

1) прыруча́ць дзі́кую жывёлу; культывава́ць расьлі́ны

2) прывя́зваць да ха́ты, сяме́йнага жыцьця́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)