order​2 [ˈɔ:də] v.

1. зага́дваць, распараджа́цца;

She was ordered out of the room. Ёй загадалі выйсці з пакоя.

2. зака́зваць;

order dinner зака́зваць абе́д

3. fml прыво́дзіць у пара́дак;

order one’s thoughts прыво́дзіць у пара́дак свае́ ду́мкі

order about/around [ˌɔ:dəəˈbaʊt/ˌɔ:dəəˈraʊnd] phr. v. кама́ндаваць, распараджа́цца;

He is always ordering people around. Ён увесь час усімі камандуе.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

пара́дкавацца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; незак.

1. Разм. Прыводзіць што‑н. у парадак, у належны стан. Цётка Марыся доўга тупала яшчэ, адсюль-адтуль паглядаючы ў акно, што выходзіла на браму. Потым пайшла парадкавацца на кухню. Пальчэўскі.

2. Зал. да парадкаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ладкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; заг. ладкуй; незак., што.

Разм. Прыводзіць у парадак, уладжваць. Лёдзя спалохана падхапілася і хуценька спрытнымі звыклымі рухамі пачала ладкаваць валасы. Карпаў. У Гомелі я сеў у цягнік.. Калі зайшоў у купэ, там ладкавала рэчы высокая, досыць маладая жанчына. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

readjust [ˌri:əˈdʒʌst] v.

1. перарабля́ць, змяня́ць; прыво́дзіць у пара́дак; папраўля́ць

2. (to) зноў прыстасо́ўваць; прыстасо́ўвацца; прыганя́ць, прыла́джваць;

readjust oneself to civil life прыстасава́цца да цыві́льнага жыцця́ (пасля войска)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

пара́дкаваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., каго-што і без дап.

Прыводзіць у парадак каго‑, што‑н.; наводзіць парадак дзе‑н., у чым‑н. Маці з урачыстым выглядам парадкавала на стале талеркі і відэльцы. Карпаў. Качагар.. быў на тэндэры, парадкаваў там вугаль. Лынькоў. Антосю таксама хапала працы. Пакуль зямля падсыхала, ён тупаў каля хаты, парадкаваў у хляве і гумне. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

régeln vt

1) рэгулява́ць

2) прыво́дзіць у пара́дак;

séine Schúlden ~ заплаці́ць свой доўг

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

марафе́т

(тур. marifet = майстэрства, спрыт)

лоск, бляск;

наводзіць м. — прыводзіць у парадак свой знешні выгляд, прыбіраць кватэру, горад і г.д.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

механі́зм, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Унутраная частка машыны, прылады, апарата і пад., якая прыводзіць іх у дзеянне.

Гадзіннікавы м.

2. перан. Унутраная сістэма чаго-н., што вызначае парадак якога-н. віду дзеяння.

Дзяржаўны м.

Гаспадарчы м.

3. чаго. Сукупнасць працэсаў, з якіх складаецца якая-н. фізічная, хімічная, фізіялагічная і пад. з’ява.

М. хімічнай рэакцыі.

|| прым. механі́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

zuréchtlegen аддз. vt

1) прыво́дзіць у пара́дак, падрыхто́ўваць

2) абду́мваць; прыду́мваць (адгаворку); уяўля́ць сабе́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

organize, BrE -ise [ˈɔ:gənaɪz] v.

1. арганізо́ўваць, ствара́ць; ла́дзіць;

organize a protest march арганізо́ўваць марш пратэ́сту;

organize a party ствара́ць па́ртыю

2. арганізо́ўваць, прыво́дзіць у пара́дак; сістэматызава́ць;

organize one’s time арганізо́ўваць свой час

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)