1. Які мае адносіны да жыцця, звязаны з жыццём (у 2, 4 і 6 знач.). Жыццёвыя працэсы. Жыццёвы шлях. Жыццёвы ўзровень.
2. Важны, істотны для жыцця, неабходны для грамадства. Жыццёвыя цэнтры краіны. Жыццёвыя інтарэсы.
3. Які адпавядае рэчаіснасці, узяты з жыцця; праўдападобны. Жыццёвы вобраз. Жыццёвая сітуацыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вероя́тнее
1.вводн. сл. больш пэ́ўна;
2.сравнит. ст.прил. больш імаве́рны; больш праўдападо́бны; больш магчы́мы; см.вероя́тный;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вераго́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які адпавядае рэчаіснасці, праўдападобны. Верагодныя чуткі. □ У мястэчку бытуюць самыя разнастайныя легенды, верагодныя і неверагодныя, пра майстэрства Багрыма.С. Александровіч.Калі ты пыталася ў мяне, чаму я так часта надоўга прападаю, то я прыдумваў што-небудзь больш верагоднае: хадзіў да сваякоў ці ездзіў у горад.Скрыган.
2. Дапушчальны, магчымы. Верагодны вывад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
plausible
[ˈplɔzəbəl]
adj.
1) праўдападо́бны
2) які́ выкліка́е даве́р
a plausible liar — маню́ка, яко́му лёгка ве́раць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
plausible[ˈplɔ:zəbl]adj.
1.праўдападо́бны, вераго́дны;
His explanation sounds fairly plausible to me. Яго тлумачэнне здаецца мне да волі праўдападобным.
2. які́ ўмее выкліка́ць даве́р’е;
a plausible liar ло́ўкі (і)лгу́н
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
wahrschéinlich
1.aпраўдападо́бны, вераго́дны, імаве́рны
2.adv ма́быць, му́сіць, вераго́дна;
höchst ~ па ўсёй вераго́днасці
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Імаве́рны ’праўдападобны, магчымы, верагодны’, імаве́рнасць (ТСБМ, Гарэц.). Рус.дыял.имове́рный, имове́рность, имове́рие ’тс’, укр.імові́рний ’магчымы’, уст. ’даверлівы’, імові́рність. Ст.-рус.имовѣрный ’пэўны, верагодны’, имовѣрство, имовѣрие, першая фіксацыя ў Книгах Законных… XII–XIII стст. (спіс XV ст.). Ст.-слав., ст.-рус.имати вѣроу з’яўляецца ў евангеллях для перадачы грэч.πιστεύειν. Беларуская лексема генетычна звязана са ст.-рус.имовѣрный, словаўтваральнай калькай грэч.εὔπιστος; параўн. аналагічную структуру ст.-рус.достоиновѣрный < ст.-слав.достоиновѣрьнъ, калька грэч.ἀξιόπιστο (Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 174).