міжнароднае пагадненне (ініцыіравана ўрадам СССР) аб датэрміновым увядзенні ў дзеянне Келага—Брыяна пакта 1928. Падпісаны 9.2.1929 у Маскве прадстаўнікамі СССР, Польшчы, Румыніі, Эстоніі, Латвіі. Пазней да М.п. далучыліся Турцыя (27.2.1929), Іран (3.4.1929), Літва (5.4.1929).
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ЛО́НДАНСКІ ПРАТАКО́Л 1830 Падпісаны 3 лют. ў Лондане прадстаўнікамі Вялікабрытаніі, Расіі і Францыі пасля заключэння Адрыянопальскага мірнага дагавора 1829. Зафіксаваў незалежнасць Грэцыі ад Турцыі, дасягнутай грэкамі ў выніку Грэчаскай нацыянальна-вызваленчай рэвалюцыі 1821—29. Абвяшчаў Грэцыю канстытуцыйнай манархіяй з гарантыяй яе незалежнасці з боку трох дзяржаў — удзельніц Л.п. Аднак у склад Грэцыі не былі ўключаны некаторыя тэрыторыі, населеныя грэкамі (гл. таксама Лонданская канвенцыя 1827).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пратако́л ’дакумент, у які запісваюць усё, што было сказана, зроблена і вырашана на сходзе, допыце’ (ТСБМ). Праз рус.протоко́л ’тс’, дзе з зах.-еўрап. моў: франц.protocole, ням.protokoll < лац.protocollum < грэч.πρωτόκολλον ’ліст, які прыклеены спераду на скрутак папірусу’ (гл. Фасмер, 3, 383 і наст.); не выключае, з улікам судовай практыкі ў ВКЛ, непасрэднае запазычанне з лац.prōtocōlum, параўн. Банькоўскі, 2, 792.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адрэдагава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., што.
Правесці рэдагаванне якога‑н. тэксту. Садовічу, Райскаму і Тукалу даручылі напісаць пратакол настаўніцкага сходу і адрэдагаваць пастанову.Колас.Не паспеў Якаў Сцяпанавіч адрэдагаваць заметку, як на парозе з’явіўся яе аўтар.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)